Цёмна-зялёная рыхладзярністая расліна вышынёй 10-80 см, з доўгімі гарызантальнымі парасткамі. Сцяблы ўверсе шурпатыя з бурымі похвамі. Лісце вузкалінейнае. Колас з адным тычынкавым і двума-чатырма падоўжанымі, сядзячымі песцікавымі каласкамі. Лускавінкі каласкоў падоўжана-ланцэтныя, цёмна-карычневыя са светлай палоскай пасярэдзіне. Рыльцаў два. Мяшочкі пляската-пукатыя, з жылкамі і светлым кароткім носікам.
Адрозніваецца шырокім экалагічным арэалам. На Беларусі трапляецца часта. Расце на пераходных і нізінных балотах, сырых лугах, у забалочаных хвойных лясах. Цвіце ў маі-чэрвені.
У артыкуле або раздзеле ёсць спіс крыніц або спасылак, але крыніцы асобных сцвярджэнняў няясныя, бо не ўжыты зноскі.
Сцвярджэнні, не падмацаваныя крыніцамі, могуць паставіць пад сумненне і выдаліць. Вы можаце палепшыць артыкул, дадаўшы дакладнейшыя спасылкі на крыніцы.
Іванкіна В. М.Асака//Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец/Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.— Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983.—575 с., іл.— 10 000 экз.