Асана (рэлігія)
Выгляд
Аса́на (іўр.: הושענות) — урачысты малітоўны ўсклік (кароткая малітва), першапачаткова з'яўлялася хвалебным воклічам. Ужываецца на святой імшы. На заканчэнні прэфарацыі святар зводзіць рукі і разам з вернікамі альбо гучным голасам гаворыць:
«Святы, Святы, Святы, Пан Бог Усемагутны. Неба і зямля поўныя хвалы Тваёй. Асана на вышынях. Благаслаўлёны той, хто прыходзіць у імя Пана. Асана на вышынях».