Асафетыда

Асафетыда — смалістае рэчыва з рэзкім часночным пахам, якое здабываюць з сярэднеазіяцкай расліны ферулы асафетыды, выкарыстоўваецца ў медыцыне[1].
Уласцівасці
[правіць | правіць зыходнік]У гатовым выглядзе вострыя прыправы асафетыда ўяўляе зярністую масу нявызначанай формы. Зярняткі («міндаліны») рознай велічыні звязаныя паміж сабой жоўта-карычневай ліпкай масай. Зярняткі ўнутры малочна-белыя з ружовымі пражылкамі. На месцы разрэзу ад дзеяння паветра робяцца пурпурна-чырвонымі, а затым чырвона-бурымі.
Пры пакаёвай тэмпературы асафетыда мяккая, як воск. Эластычнасць павялічваецца пры больш высокай тэмпературы. На холадзе, наадварот, лёгка здрабняецца ў парашок. Адной з самых характэрных характарыстык асафетыды з’яўляецца лятучасць яе паху і з’едлівасць густу. Смак адчуваецца ў роце на працягу некалькіх гадзін і не выдаляецца нават паласканнем рота.
Ужыванне асафетыды спрыяе прадухіленню метэарызму і палягчае страваванне ежы.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.150