Асвальда Марцінес
| | ||||||||||||||||||||||||||||
| Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
| Поўнае імя | Асвальда Давід Марцінес Арсэ | |||||||||||||||||||||||||||
| Нарадзіўся |
8 красавіка 1986[1] (40 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
| Грамадзянства |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Рост | 168 см | |||||||||||||||||||||||||||
| Вага | 62 кг | |||||||||||||||||||||||||||
| Пазіцыя | вінгер | |||||||||||||||||||||||||||
| Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
| Клуб |
|
|||||||||||||||||||||||||||
| Нумар | 8 | |||||||||||||||||||||||||||
| Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
| Узнагароды і медалі | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Асва́льда Даві́д Марці́нес А́рсэ (ісп.: Osvaldo David Martínez Arce; нар. 8 красавіка 1986, Луке, Парагвай) — парагвайскі футбаліст, паўабаронца мексіканскага клуба «Керэтара» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Парагвая.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Асвальда з’яўляецца выхаванцам клуба «Спартыва Лукенья». У 2002 годзе далучыўся да сталічнага клуба «Лібертад», дзе дэбютаваў у прафесійным футболе ва ўзросце 17 гадоў. У першым жа сезоне атрымаў залатыя медалі айчыннага чэмпіянату. У 2005 годзе, пасля таго як клуб узначаліў Херарда Марціна, малады ігрок пачаў больш часу праводзіць на пляцоўцы. У 2006 годзе Марцінес разам з клубам зноў стаў чэмпіёнам і дайшоў з клубам да фіналу Кубка Лібертадорэс.
У 2009 годзе перайшоў у склад мексіканскага клуба «Мантэрэй» за 2,2 млн еўра. 17 студзеня ў матчы супраць «Пуэблы» дэбютаваў у мексіканскім першынстве, адзначыўшыся забітым голам ужо на першай хвіліне паядынку. У тым ліку дзякуючы намаганням парагвайскага футбалісту «Мантэрэй» атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Мексікі і Лізе чэмпіёнаў КАНКАКАФ.
Улетку 2011 года Асвальда перайшоў у клуб «Атлантэ», а ўзімку 2013 года заключыў кантракт з клубам «Амерыка». 6 студзеня 2013 года дэбютаваў за новы клуб у матчы супраць былой каманды «Мантэрэй».
У пачатку 2017 года перайшоў у «Сантас Лагуна». 2019 год правёў у складзе «Атласа», пасля гуляў за «Пуэблу». У студзені 2021 года вярнуўся ў Парагвай і далучыўся да клуба «Соль дэ Амерыка», а ў ліпені 2021 года зноў адправіўся ў Мексіку і стаў іграком «Керэтара».
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]За нацыянальную зборную Парагвая дэбютаваў 15 кастрычніка 2008 года ў матчы супраць зборнай Перу. Амаль праз два гады 12 кастрычніка 2010 года забіў першы гол за зборную ў браму зборнай Новай Зеландыі. Разам са зборнай атрымаў сярэбраныя медалі Кубка Амерыкі 2011.
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]«Лібертад»:
- Чэмпіён Парагвая: 2006 (а), 2007 (к), 2008 (а), 2008 (к)
«Мантэрэй»:
- Чэмпіён Мексікі: 2009 (а), 2010 (а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2011
«Амерыка»:
- Чэмпіён Мексікі: 2013 (к), 2014 (а)
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў КАНКАКАФ: 2015, 2016
«Сантас Лагуна»:
- Чэмпіён Мексікі: 2018 (к)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Osvaldo Martínez // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Асвальда Марцінес
- Нарадзіліся 8 красавіка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Парагваі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Парагвая
- Ігракі зборнай Парагвая па футболе
- Ігракі ФК Керэтара
- Ігракі ФК Соль дэ Амерыка
- Ігракі ФК Пуэбла
- Ігракі ФК Атлас
- Ігракі ФК Сантас Лагуна
- Ігракі ФК Амерыка Мехіка
- Ігракі ФК Атлантэ
- Ігракі ФК Мантэрэй
- Ігракі ФК Лібертад