Асвенцімскае княства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гістарычная дзяржава
Асвенцімскае княства
Герб Асвенцімскага княства
Герб Асвенцімскага княства
< 
 >
1315 — 1564

Сталіца Асвенцім
Найбуйнейшыя гарады Асвенцім, Затар, Кэнты
Мова(ы) нямецкая мова, польская мова
Рэлігія Каталіцтва
Дынастыя Сілезскія Пясты
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асвенцімскае княства (польск. Księstwo oświęcimskie, чэш. Osvětimské knížectví, нем. Herzogtum Auschwitz) — сілезкае княства са сталіцай у Асвенціме, якое знаходзілася ў леннай залежнасці ад Чэхіі (1327—1457) і Польшчы (1457—1564).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Асвенцімскае княства ўтварылася ў 1315 годзе ў выніку падзелу Цешынскага княства. Першым асвенцімскім князем быў Уладзіслаў I (1275/1280 — 1321/1324), які кіраваў у 1314/1315 — 1321/1324 гадах. У 1327 годзе яго сын і нашчадак, Ян I Схаластык (1321/1324 — 1372), пачаў плаціць даніну каралю Чэхіі Яну Люксембургскаму, стаўшы леннікам Багемскага каралеўства. У дакуменце аб васальнай прысяге, згадваюцца наступныя гарады на тэрыторыі княства: Асвенцім і Затар, а таксама мястэчкі Кэнты, Жывец, Вадавіцы і Спытковіцы.[1]

У 1445 годзе адбыўся падзел Асвенцімскага княства. Вацлаў I Заторскі (каля 1414 — 1468), князь Асвенцімскі (1433/1434 — 1445), падзяліў са сваімі малодшымі братамі Пшемыславом і Янам бацькаўскія ўладанні. Вацлаў атрымаў Затар і стаў першым князем Затарскім, Пшэмыслаў — Тошак, а Ян атрымаў Асвенцім. 19 сакавіка 1454 года Ян IV (1426/1430 — 1496), апошні князь Асвенцімскі (1445—1456), прынёс ленную прысягу на вернасць каралю Польшчы Казіміру IV Ягелончыку, а 21 лютага 1457 года прадаў яму сваё княства за 50 тысяч коп пражскіх грошаў. У момант продажу ў склад княстве ўваходзілі два горада Асвенцім і Кэнты, два княжых замка (у Асвенціме і Волеке) ды 45 паселішчаў. З гэтага моманту кіраўніком княства стаў стараста, які назначаўся польскім каралём. Мясцовая шляхта захавала свае асаблівыя правы. У 1564 годзе Асвенцімскае і Заторскае княствы былі ўключаныя ў склад Польскага каралеўства і ў якасці Сілезскага павета сталі часткай Кракаўскага ваяводства.

Карты[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Codex Diplomaticus Silesiae T.22 Regesten zur schlesischen Geschichte 1327—1333. Colmar Grünhagen (red.). Breslau: E. Wohlfarth’s Buchhandlung, 1903, s. 7 [4620]. (łac.)