Аскарыдоз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аскарыдоз
Ascaris lumbricoides.jpeg
Ascaris lumbricoides
МКХ-10 B77.77.
МКХ-9 127.0127.0
OMIM 604291 604291
DiseasesDB 934 934
MedlinePlus 000628 000628
eMedicine article/212510  article/212510 
MeSH D001196 D001196

Аскарыдо́з (Ascaridosis) — глістная інвазія з групы нематадозаў, узбуджальнікамі якой з'яўляюцца паразітарныя круглыя чэрві аскарыды (Ascaris lumbricoides). Аскарыды паразітуюць у тонкім кішэчніку. Даўжыня дарослага гельмінта складае 25 - 30 см[1].

Больш чым у 85 % выпадкаў сімптомы інфекцыі не праяўляюцца, асабліва калі чарвякоў няшмат[1]. Сімптомы нарастаюць па меры павелічэння колькасці чарвей і могуць на першай стадыі захворвання ўключаць дыхавіцу і ліхаманку[1]. Далей могуць з’явіцца ўздуцце жывата, боль у жываце і дыярэя[1]. Найчасцей закранае дзяцей, у гэтай узроставай групе інфекцыя можа таксама выклікаць слабы набор вагі, недаяданне і праблемы з навучаннем[1][2][3].

Крыніцы і дыягностыка[правіць | правіць зыходнік]

Інфекцыя перадаецца шляхам спажывання ежы ці напояў, забруджаных яйкамі аскарыд з калу[2]. Яйкі развіваюцца ў кішэчніку, праходзяць праз сценкі кішэчніка і трапляюць у лёгкія праз кроў[2]. Там яны пранікаюць у альвеолы і перамяшчаюцца ў трахею, дзе яны выкашліваюцца і праглынаюцца[2]. Потым лічынка праз страўнік у другі раз праходзіць у кішэчнік, дзе гадуюцца дарослыя чэрві[2].

Прафілактыка і лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Прафілактыка заключаецца ў паляпшэнні санітарыі, што ўключае пашырэнне доступу да туалетаў і належную ўтылізацыю калу[1][4]. Лічыцца, што мыццё рук з мылам абараняе ад захворвання[5]. У рэгіёнах, дзе хварэе звыш 20 % насельніцтва, рэкамендуецца правядзенне рэгулярнага лячэння ўсіх людзей[1]. Звычайна адбываецца паўторнае заражэнне[2][6]. Вакцына адсутнічае[2]. Лячэнне, рэкамендаванае Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя, уключае прэпараты альбендазол, мебендазол, левамізол ці пірантэл памаат[2]. Іншыя эфектыўныя сродкі ўключаюць трыбендымідын і нітазаксанід[2].

Эпідэміялогія[правіць | правіць зыходнік]

Прыблізна ад 0,8 да 1,2 мільярдаў чалавек ва ўсім свеце хворыя на аскарыдоз, найбольш закранутае насельніцтва Чорнай Афрыкі, Лацінскай Амерыкі і Азіі[1][7][8]. Таму аскарыдоз з’яўляецца самай распаўсюджанай формай геагельмінтозу[7]. У 2010 годзе ён выклікаў прыблізна 2 700 смяротных выпадкаў у параўнанні з 3 400 выпадкамі ў 1990 годзе[9]. Іншы від чарвей роду Ascaris заражае свіней[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 1,6 1,7 1,8 Dold, C; Holland, CV (Jul 2011). "Ascaris and ascariasis.". Microbes and infection / Institut Pasteur 13 (7): 632–7. doi:10.1016/j.micinf.2010.09.012. PMID 20934531. 
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 2,5 2,6 2,7 2,8 Hagel, I; Giusti, T (Oct 2010). "Ascaris lumbricoides: an overview of therapeutic targets.". Infectious disorders drug targets 10 (5): 349–67. doi:10.2174/187152610793180876. PMID 20701574. 
  3. Soil-transmitted helminth infections Fact sheet N°366. World Health Organization (June 2013).
  4. Ziegelbauer, K; Speich, B; Mäusezahl, D; Bos, R; Keiser, J; Utzinger, J (Jan 2012). "Effect of sanitation on soil-transmitted helminth infection: systematic review and meta-analysis.". PLoS medicine 9 (1): e1001162. doi:10.1371/journal.pmed.1001162. PMID 22291577. 
  5. Fung, IC; Cairncross, S (Mar 2009). "Ascariasis and handwashing.". Transactions of the Royal Society of Tropical Medicine and Hygiene 103 (3): 215–22. doi:10.1016/j.trstmh.2008.08.003. PMID 18789465. 
  6. Jia, TW; Melville, S; Utzinger, J; King, CH; Zhou, XN (2012). "Soil-transmitted helminth reinfection after drug treatment: a systematic review and meta-analysis.". PLoS neglected tropical diseases 6 (5): e1621. doi:10.1371/journal.pntd.0001621. PMID 22590656. 
  7. 7,0 7,1 Keiser, J; Utzinger, J (2010). "The drugs we have and the drugs we need against major helminth infections.". Advances in parasitology 73: 197–230. doi:10.1016/s0065-308x(10)73008-6. PMID 20627144. 
  8. Fenwick, A (Mar 2012). "The global burden of neglected tropical diseases.". Public health 126 (3): 233–6. doi:10.1016/j.puhe.2011.11.015. PMID 22325616. 
  9. Lozano, R (Dec 15, 2012). "Global and regional mortality from 235 causes of death for 20 age groups in 1990 and 2010: a systematic analysis for the Global Burden of Disease Study 2010.". Lancet 380 (9859): 2095–128. doi:10.1016/S0140-6736(12)61728-0. PMID 23245604. 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Parasitology-stub