Аскольд
Выгляд
| Аскольд | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Сумесна з | Дзір | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне | IX стагоддзе | ||||||
| Смерць |
882 |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | праваслаўе і язычніцтва | ||||||

Аскольд — паўлегендарны кіеўскі князь. Па арабскіх крыніцах — славянін, апошні прадстаўнік дынастыі Кія, а па даных «Аповесці часавых гадоў» — вараг, дружыннік Рурыка. У карысць скандынаўскага паходжання Аскольда сведчаць яго імя. Некаторыя даследчыкі лічаць, што Аскольд — не імя, а мянушка скандынаўскага варага або князька, скажонае ад Iskold — «халодны, як лёд». У пачатку 60-х гг. IX в. ён накіраваўся разам з Дзірам у Візантыю, па шляху занялі Кіеў. У 882 г. Аскольд і Дзір былі зрынуты пераемнікам Рурыка Алегам і пакараныя як узурпатары. Шматлікія даследчыкі выказваюць сумневы ў тым, што Аскольд быў сучаснікам і адначасова княжыў у Кіеве.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Крыванос, Х. П. Аскольд і Дзір / Х. П. Крыванос // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларуская Энцыклапедыя. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. — С. 217. — ISBN 5-85700-074-2.
