Асліннік чырвонасцябловы
Асліннік чырвонасцябловы | |||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Oenothera rubricaulis Kleb., 1914 | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
|
Аслі́ннік чырвонасцябловы[1] (Oenothera rubricaulis) — від кветкавых раслін з роду Асліннік (Oenothera) сямейства Скрыпнёвыя (Onagraceae).
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Двухгадовая травяністая расліна вышынёй да 2 м, знешне вельмі падобная на Асліннік двухгадовы (Oenothera biennis). Сцябло разгалінаванае, апушанае, з чырвонымі плямамі. Лісце простае, ланцэтнае, суцэльнае. Асноўны колер кветак — жоўты. Суквецці прамыя, з чырванаватымі восямі. Калякветнікі ланцэтныя, слабазубчастыя. Чашачка зялёнага колеру, з адагнутымі ўніз лісцікамі. Пялёсткі кветак драбнейшыя, чым у аслінніка двухгадовага. Плод — сухая каробачка.
Распаўсюджанне і экалогія
[правіць | правіць зыходнік]Асліннік чырвонасцябловы распаўсюджаны на тэрыторыі Еўразіі[2]. Расліны святлолюбівыя. Растуць у сухіх хваёвых лясах, на схілах і камяністых месцах, пустках, горных лугах, уздоўж дарог. На тэрыторыі Беларусі знойдзены ў 1970-я гады[1] і з’яўляецца заносным і інвазійным відам[3].
Выкарыстоўваецца ў якасці дэкараратыўнай расліны[2].
Сінонімы
[правіць | правіць зыходнік]- Oenothera biennis ssp. rubricaulis (Kleb.) Stomps[2]
- Oenothera muricata L.[2]
- Onagra muricata (L.) Moench[2]
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
- ↑ а б в г д Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- ↑ Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 149.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Растения Беларуси // Гербарий ЦБС НАН Беларуси MSKH (руск.)
- Энотера красностебельная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)