Асматычны ціск

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асматы́чны ціск, дыфу́зны цісктэрмадынамічны параметр, лішкавы гідрастатычны ціск раствору, які перашкаджае дыфузіі растваральніку праз паўпранікальную перагародку (напрыклад, праз клетачную мембрану). Характарызуе імкненне раствору да зніжэння канцэнтрацыі пры сутыкненні з чыстым растваральнікам. Роўны лішкаваму вонкаваму ціску, які патрэбна прыкласці з боку раствору, каб спыніць осмас.

Асматычны ціск абумоўлены змяншэннем хімічнага патэнцыялу растваральніку ў прысутнасці растворанага ў ім рэчыва. Вымярэнні асматычнага ціску пачаў нямецкі батанік і хімік В. Пфефер (ням.: Wilhelm Friedrich Philipp Pfeffer) у 1877 годзе ў растворы трысняговага цукру. Па яго даных хімік Я. Х. Вант-Гоф (нідэрл.: Jacobus Henricus (Henry) van 't Hoff) ў 1887 годзе выявіў супадзенне формы залежнасці асматычнага ціску ад канцэнтрацыі цукру ў растворы з законам Бойля-Марыота для ідэальнага газу.

Асматычны ціск адыгрывае важную ролю ў жыццядзейнасці жывых клетак і арганізмаў. Адноснае пастаянства асматычнага ціску забяспечваецца водна-салявым абменам (осмарэгуляцыя).

Вымярэнне асматычнага ціску выконваюць з дапамогай асмометраў статычным і дынамічным метадамі. Велічыня асматычнага ціску можа дасягаць некалькіх МПа[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 242, 243. — 416 с. — 30 000 экз.(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 38. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
  • Большая медицинская энциклопедия. В 30-и т. Т. 17.: Ниландера проба — Остеопатии / Гл. ред. Б. В. Петровский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1981. — Т. 17. — С. 447, 448. — 512 с. — 150 800 экз.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]