Перайсці да зместу

Асмундаструм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асмундаструм

Osmundastrum cinnamomeum
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Osmundastrum C.Presl

Сінонімы
  • Osmunda (Osmundastrum) Presl 1845
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  897931
NCBI  465509
EOL  6112120
IPNI  30084520-2

Асмунда́струм (Osmundastrum) — род папарацевых сямейства чыставуставых. Адносіцца да лептаспарангіятных папарацей і прадстаўлены адным сучасным відамасмундаструм карычны, або цынамонавы (Osmundastrum cinnamomeum).

Травяністая расліна, якая ўтварае асобныя фертыльныя (спараносныя) і стэрыльныя ваі. Стэрыльныя ваі развіслыя, вышыня 30–150 см і шырыня 15–20 см, перыстыя. Фертыльныя ваі прамастаячыя і больш кароткія, вышыня 20–45 см. Спачатку з’яўляецца фертыльнае лісце зялёнага колеру, паступова, па меры выспявання спор, яно становіцца карычневым. Стэрыльныя ваі адміраюць восенню, а спараносныя захоўваюцца да наступнага сезона. Споры павінны неадкладна трапіць у спрыяльныя ўмовы і развіцца на працягу некалькіх тыдняў, інакш яны гінуць.

Выкапнёвыя рэшткі асмундаструма карычнага адносяцца да позняй мелавой сістэмы, прыкладна 70 млн гадоў таму, што робіць яго адным з найстаражытнейшых відаў жывых раслін. Выкапнёвыя рэшткі роду таксама вядомы ў адкладах трыясу.

У цяперашні час у Паўночнай Амерыцы распаўсюджаны ад паўднёвай часткі паўвострава Лабрадор на захад да возера Антарыа і на поўдзень праз усходнія раёны ЗША да ўсходняй Мексікі і Вест-Індыі; у Паўднёвай Амерыцы — на захад да Перу і на поўдзень да Парагвая; у Азіі — ад Паўднёва-Усходняй Сібіры і далей на поўдзень — у Японіі, Карэі, Кітаі і на Тайване, у М’янме, Тайландзе і В’етнаме.

Асмундаструм карычны вырошчваюць за межамі натуральнага арэала ў якасці культываванага віду. У культываванні аддае перавагу мясцінам у засені і вільготнай пажыўнай глебе. На Беларусі выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна ў садах прыроднага стылю.

Ядомая расліна, аднак ужываць у сырым выглядзе непажадана з-за наяўнасці ферменту тыяміназы, які разбурае вітаміны групы В.