Асмік Аруцюнаўна Папян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асмік Аруцюнаўна Папян
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 2 верасня 1961(1961-09-02) (62 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі оперная спявачка
Пеўчы голас сапрана
Інструменты скрыпка і вакал[d]
Жанры опера
Узнагароды
Народны артыст Рэспублікі Арменія— 2004
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Асмік Аруцюнаўна Папян (арм.: Հասմիկ Պապյան; нар. 2 верасня 1961) — савецкая і армянская оперная спявачка. Газета The Washington Post назвала яе «лепшай жывой Нормай»[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 2 верасня 1961 года ў Ерэване, Армянская ССР.

У 1982 годзе скончыла Ерэванскую дзяржаўную кансерваторыю імя Камітаса па класе скрыпкі, а ў 1985 годзе — вакальны факультэт (кіраўнік М. А. Аруцюнян). Прафесійную кар’еру Асмік Папян пачынала ў Ерэванскім оперным тэатры оперы і балета імя Спендыярава. Выступала ў СССР і за мяжой. У 1993 годзе, пасля перамогі на некалькіх міжнародных конкурсах, была запрошана ў Бонскі оперны тэатр  (ням.).

Асмік Аруцюнаўна выканала мноства оперных роляў у многіх тэатрах свету, сярод якіх: Донна Ганна ў «Дон Жуане», Рахіль у «Жыдоўцы», Леанора ў «Сіле лёсу», Абігайль у «Набука», Ліза ў «Пікавай даме» і загалоўныя партыі ў «Тосце» і «Аідзе» ў Венскай дзяржаўнай оперы; Абігайль у «Набука» ў міланскай Ла Скала, роля Аіды ў барселонскім Тэатры дэль Лісеу; Мацільда ў «Вільгельме Тэле» і Ліза ў «Пікавай даме» ў парыжскай Оперы Бастыліі; Аіда, Норма, лэдзі Макбет і Леанора ў «Трубадуры» ў нью-ёркскай Метрапалітэн-оперы. Упрыгожаннем рэпертуару спявачкі з’яўляецца партыя Нормы ў «Норме» Вінчэнца Беліні, якую яна выконвала ў многіх гарадах Еўропы і ў ЗША.

За час сваёй артыстычнай кар’еры Асмік Папян выступала з выбітнымі дырыжорамі і многімі міравымі опернымі зоркамі.

У наш час спявачка жыве ў Вене і выступае на сцэне Венскай дзяржаўнай оперы і Метрапалітэн-оперы. Перыядычна бывае з канцэртамі на сваёй радзіме[2].

Зноскі

  1. Joy, Negar (2003). "Diva with a Heart Supports Women in Armenia" (PDF). Washington, D.C.: Armenian American Cultural Association. Архівавана з арыгінала (PDF) 29 красавіка 2014. Праверана 10 верасня 2013.
  2. Несравненная Асмик Папян вернется на родину для исполнения оперы Пуччини «Тоска» (руск.) Архівавана 23 красавіка 2016.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]