Аснежыцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аснежыцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Пінскі раён
Уключае 8 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аснежыцы
Дата ўтварэння 3 чэрвеня 1957
Насельніцтва (2009) 5 963
Код аўтам. нумароў 1

Асне́жыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Аснежыцы.

Створаны 3 чэрвеня 1957 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці шляхам аб’яднання Пасяніцкага і Пінкавіцкага сельсаветаў[1]. Цэнтр — вёска Аснежыца (5 сакавіка 1981 года перайменавана ў Аснежыцы). 24 верасня 1998 года з часткі сельсавета ўтвораны Пінкавіцкі сельсавет[2].

29 снежня 2010 года пасёлак Дружны ўвайшоў у склад вёскі Аснежыцы[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 5963 чалавекі[4], з іх 89,6 % — беларусы, 2,8 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.).
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.— 172 с.