Аснова слова
Аснова — абавязковы і пастаянны элемент марфемнай будовы слова, які з'яўляецца сродкам выражэння лексічнага значэння слова. Аснова ў зменных словах проціпастаўляецца афіксам, як пераменнаму сегменту, які выражае граматычнае значэнне.
Тыпы асноў[правіць | правіць зыходнік]
- Аснова словаформы — частка слова без канчатка.
- Аснова слова – частка слова без канчатка і формаўтваральных суфіксаў. Пастаянная, нязменная частка слова, ад якой утвараюцца новыя словы.
Суплетыўныя асновы[правіць | правіць зыходнік]
Сустракаюцца выпадкі, калі суадносныя граматычныя формы маюць розныя асновы (я – мяне, мне, мною). Такія асновы называюцца суплетыўнымі. Суплетывізм – адзін са сродкаў утварэння пэўных формаў слова, напрыклад склону (мы – нас), ліку (чалавек – людзі), ступені параўнання (добры – лепшы), трывання (класціся – легчы, браць – узяць). Суплетывізм асноў характэрны для назоўнікаў, займеннікаў, прыслоўяў, дзеясловаў.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская граматыка: У 2 ч. — Мінск: Навука і тэхніка. — Ч. 1. Фаналогія Арфаэпія. Марфалогія. Словаўтварэнне. Націск, 1985.
- Шакун Л. М. Словаўтварэнне. Мінск: Вышэйшая школа, 1978.
- Шуба П. П. Сучасная беларуская мова. Марфаналогія. Марфалогія. Мінск, 1987.