Перайсці да зместу

Асноўнае багаслоўе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асноўнае багаслоўе, ці апалагетыка — адна з галоўных вучэбных дысцыплін у праваслаўных духоўных навучальных установах. У курсе асноўнага багаслоўя вывучаюцца паняцце аб рэлігіі, яе сутнасць і паходжанне, розныя атэістычныя гіпотэзы паходжання і сутнасці рэлігіі і іх крытыка, доказы праўдзівасці быцця Бога, г. зн. асноўныя палажэнні хрысціянскай веры.

Сярод галоўных задач курса:

  • выкласці фундаментальныя асновы хрысціянскага веравучэння;
  • прадставіць у сістэматычным выглядзе тыя аснаванні або доказы, на якіх грунтуецца і якімі апраўдваецца вера хрысціяніна ў безумоўную ісціну карэнных асноў рэлігійна-хрысціянскага вучэння;
  • паказаць негрунтоўнасць адмаўлення хрысціянскіх ісцін з боку антырэлігійных і антыхрысціянскіх вучэнняў.

Асноўнае багаслоўе служыць уводзінамі ў вывучэнне іншых багаслоўскіх дысцыплін. Асаблівасцю выкладання дадзенага курса з’яўляецца практычна поўная адсутнасць спасылак на аўтарытэт Святога Пісання, г. зн. веравучэнне абгрунтоўваецца з дапамогай рацыянальных сродкаў.

  • Михаил (Мудьюгин), архиеп. Введение в основное богословие. — М., 1995. (руск.)
  • Августин, архим. Руководство к основному богословию. — М., 1894. (руск.)
  • Зеньковский В., прот. Апологетика. — Париж, 1957. (руск.)
  • Рождественский Н. П. Курс основного богословия. — СПб., 1893. (руск.)
  • Осипов А. И. Путь разума в поисках истины. (руск.)
  • Булгаков С. Н. Свет невечерний. Созерцания и умозрения. (руск.)
  • Серафим (Роуз), иером. Душа после смерти (пер. с англ.). — М., 1984. (руск.)
  • Зеньковский В., прот. Апологетика. — Рига, 1992. (руск.)
  • Глаголев С. О происхождении и первобытном состоянии рода человеческого. — М., 1984. (руск.)
  • Моррис Г. Библейские основания современной науки. — СПб., 1995. (руск.)