Пояс астэроідаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Асноўны пояс астэроідаў)
Выява пояса астэроідаў і некаторых планет Сонечнай сістэмы

Пояс астэроідаў — скопішча астэроідаў, размешчанае паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Складаецца прыкладна з 400.000 астэроідаў (па стане на 26 мая 2008 года). Часам выкарыстоўваецца назва: Асноўны пояс астэроідаў ці Галоўны пояс астэроідаў.

Вывучэнне астэроідаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1781 годзе Уільям Гершэль адкрыў Уран. Яго сярэдняя геліяцэнтрычная адлегласць адпавядала правілу Ціцыўса — Бодэ.

У канцы XVIII стагоддзя Франц Ксавер фон Цах (: en: Franz Xaver, Baron Von Zach) арганізаваў групу, якая складалася з 24 астраномаў. З 1789 года гэтая група займалася пошукамі планеты, якая, згодна з правілам Ціцыўса-Бодэ, павінна была знаходзіцца на адлегласці каля 2,8 астранамічных адзінак ад Сонца — паміж арбітамі Марса і Юпітэра. Задача складалася ў апісанні каардынат ўсіх зорак у вобласці задыякальнага сузор'я на пэўны момант. У наступныя ночы каардынаты правяраліся, і вылучаліся аб'екты, якія перамяшчалася на большую адлегласць. Меркаванае зрушэнне шуканай планеты павінна было складаць каля 30 вуглавых секунд у гадзіну, што павінна было быць лёгка заўважана.

Першы астэроід, Цэрэра, быў знойдзены італьянцам П'яццы, які не ўдзельнічаў у гэтым праекце, выпадкова, у 1801 годзе, у першую ж ноч стагоддзя. Неўзабаве пасля выяўлення аб'ект быў страчаны.

Тры іншыя — Палада, Юнона і Веста — былі выяўленыя ў наступныя некалькі гадоў — апошні, Веста, у 1807 годзе. Яшчэ праз 8 гадоў бясплённых пошукаў большасць астраномаў вырашыла, што там больш нічога няма, і спыніла даследаванні.

Аднак Карл Людвіг Хенк у 1830 годзе аднавіў пошук новых астэроідаў. Праз пятнаццаць гадоў ён знайшоў Астрэю — першы новы астэроід за 38 гадоў. Ён таксама выявіў Гебу менш чым праз два гады. Пасля гэтага іншыя астраномы працягулі пошукі, і далей выяўлялася не менш аднаго новага астэроіда у год.

Вядомыя астраномы, якія займаліся даследаваннем астэроідаў[правіць | правіць зыходнік]

У 1891 годзе Макс Вольф упершыню выкарыстаў для пошуку астэроідаў метад астрафатаграфіі, пры якім на фотаздымках з доўгім перыядам экспанавання астэроіды пакідалі кароткія светлыя лініі (у той час, як зоркі заставаліся кропкамі дзякуючы таму, што тэлескоп паварочваецца ўслед за кручэннем нябеснай сферы). Гэты метад значна павялічыў колькасць адкрыццяў ў параўнанні з ранейшымі метадамі візуальнага назірання: Вольф ў адзіночку адкрыў 248 астэроідаў, пачынаючы з (323) Бруцыя, да яго было выяўлена крыху больш за 300. Сёння больш чым 160 000 астэроідаў ідэнтыфікавана, пранумаравана, некаторым дадзены імёны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Elkins-Tanton, Linda T. (2006). Asteroids, Meteorites, and Comets (First ed.). New York: Chelsea House. ISBN 0-8160-5195-X.
  • Blair, Edward C. (2002). Asteroids: overview, abstracts, and bibliography [англійская]. ISBN 978-1590334829. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка)
  • Britt, Daniel T.; Colsolmagno, Guy; Lebofsky, Larry (2007). "Main-Belt Asteroids". Encyclopedia of the solar system [англійская]. ISBN 978-0120885893. Праверана 7-12-2009. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка); Праверце значэнне даты ў: |accessdate= (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  • Kovacs, Jozsef (2004). "The discovery of the first minor planets". The European scientist: symposium on the era and work of Franz Xaver von Zach (1754—1832) [англійская]. Vol. 24, Acta Historica Astronomiae. ISBN 978-3817117482. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка)(недаступная спасылка)
  • Lewis, John S. (2004). "Meteorites and Asteroids". Physics and chemistry of the solar system [англійская]. ISBN 978-0124467446. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка)
  • Martinez, V. J.; Miralles, J. A.; Marco, E.; Galadi-Enriquez, D. (2005). Astronomia fundamental. ISBN 978-84-370-6104-7. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка)Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (link)
  • Marvin, Ursula B. (2006). "Meteorites in history: an overview from the Renaissance to the 20th century". The history of meteoritics and key meteorite collections: fireballs, falls and finds [англійская]. ISBN 978-1862391949. {{cite book}}: Невядомы параметр |publication= ігнараваны (даведка)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]