Асобая думка
Выгляд
Асо́бная ду́мка ў судаводстве — у беларускім праве выкладзенае пісьмова меркаванне суддзі або засядацеля, не згодных з рашэннем ці прыгаворам суда, прынятым большасцю галасоў[1].
Асобная думка далучаецца да справы, аднак не аб'яўляецца пры абвяшчэнні рашэння (прыгавору) у зале судовага пасяджэння[1].
Калі па справе, дзе адзін з суддзяў застаўся пры асобнай думцы, не паступіць касацыйнай скаргі або пратэсту, суд пасля набыцця рашэннем (прыгаворам) законнай сілы накіроўвае справу старшыні вышэйстаячай судовай інстанцыі для вырашэння пытання аб апратэставанні вынікаў судовага разгляду ў парадку нагляду[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Беларуская энцыклапедыя 1996, с. 40.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- І. І. Пацяружа. Асобная думка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 40. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).