Перайсці да зместу

Асоба (лінгвістыка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асоба — граматычная катэгорыя, якая выказвае адносіны ўдзельнікаў апісванай сітуацыі і удзельнікаў маўленчага акта.

Катэгорыя асобы ўласцівая перш за ўсё асабовым і прыналежным займеннікам. У многіх мовах існуе і дапасаванне дзеяслова па асобе. Сярод рэдкіх выпадкаў - катэгорыя асобы ў прыназоўнікаў (кельцкія, семіцкія мовы).

Большасць моў адрозніваюць тры асобы:

  • Першая (1-я) — чалавек ці група, якая гаворыць: я (адзіночны лік), мы (множны лік);
  • Другая (2-я) — чалавек ці група, якая слухае: ты (адзіночны лік), вы (множны лік);
  • Трэцяя (3-е) — чалавек (або прадмет) ці група, якая не ўдзельнічае ў гаварэнні: ён, яна, яно (адзіночны лік), яны (множны лік).

Р. В. Якабсон аднёс асобу да так званых "шыфтарных" (ад англ. shift — перамяшчацца) катэгорый, значэнне якіх залежыць не столькі ад апісванай сітуацыі, колькі сітуацыі маўлення. Сапраўды, значэнне першай асобы адзіночнага ліку - удзельнік, які супадае з размаўлялым; адпаведна, у ходзе размоў рэферэнт (суразмоўца), ён ёсць другая асоба, будзе пастаянна мяняцца.