Асобны корпус памежнай варты

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асобны корпус памежнай варты (акПВ)
Асобны корпус памежнай варты Яго Імператарскай Вялікасці
Russian coa 1825.png
Гады існавання 15 кастрычніка 18931918
Краіна Сцяг Расіі Расійская імперыя
Падпарадкаванне камандзіру корпуса
Уваходзіць у Узброеныя сілы Расійскай імперыі
Тып Памежныя войскі
Складаецца з штаб, акруга, брыгады, адмысловыя аддзелы
Функцыя для аховы меж дзяржавы
Колькасць 36 700 чалавек (1913 — 40 000 — 45 000 чалавек асабовага склада[1])
Дыслакацыя Расійская імперыя
Удзел у Кітайскі паход (1900—1901)
Руска-японская вайна
Першая сусветная вайна
Камандзіры
Вядомыя камандзіры глядзі спіс

Асобны корпус памежнай варты (руск.: Отдельный корпус пограничной стражи) — воінскае фармаванне Расійскай імперыі, прызначанае для аховы яе меж. Створана ў 1893 годзе ўказам Аляксандра III шляхам вылучэння ў спецыяльнае ваеннае фармаванне аддзялення памежнага нагляду Дэпартамента мытных збораў Міністэрства фінансаў.

АКПВ падпарадкоўваўся міністэрству фінансаў, кіраўнік якога быў Шэфам Корпуса, непасрэднае кіраўніцтва здзяйсняў камандзір Корпуса, які па статусу прыраўноўваўся да начальніка ваеннай акругі або начальніка галоўнага ўпраўлення ваеннага міністэрства. Першым Шэфам Асобнага корпуса памежнай варты стаў міністр фінансаў С. Ю. Вітэ, а першым камандзірам – генерал ад артылерыі А. Д. Свін'ін.

Корпус падзяляўся па тэрытарыяльнай прыкмеце на акругі (было створана 7 акруг), затым на брыгады, затым на аддзелы. Аддзелы дзяліліся на атрады і пасты. Штаб Корпуса складаўся з чатырох аддзяленняў (страявога, памежнага нагляду, узбраення і гаспадарчага). АКПВ меў уласную флатылію для аховы марскіх меж.

У 1910 году былі прынятыя «Правілы аб Асобным корпусе памежнай варты», а ў 1912 — «Інструкцыя службы чыноў Асобнага корпуса памежнай варты». Гэтыя дакументы звялі, падагульнілі і сістэматызавалі ўсе нарматыўна-прававыя акты па ахове мяжы і арганізацыі АКПВ.

З пачаткам Першай сусветнай вайны памежныя акругі на еўрапейскай тэрыторыі краіны, дзе вяліся баявыя дзеянні былі перападпарадкаваны ваеннаму міністэрству. На тэатр ваенных дзеянняў была перадыслацыравана таксама Заамурская акруга. Асабісты склад альбо ўдзельнічаў у баявых дзеяннях, альбо (там, дзе яны не вяліся), застаючыся ў падначаленні ваеннага міністэрствы, нёс памежную службу для папярэджання высадкі дэсанта суперніка.

У 1918 годзе Корпус быў ліквідаваны.

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Расія 1913 год. Статыстыка-дакументальны даведнік.