Асобы корпус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Асобы стралковы корпус — групіроўка Узброеных сіл СССР на тэрыторыі Венгрыі ў 2-й пал. 1940-х — 1-й пал. 1950-х гг. Пасля Венгерскага паўстання (1956) быў заменены Паўднёвай групай войск у Венгрыі.

Кам. корпуса — ген.-лейт. Пётр Мікалаевіч Лашчанка, нач. штаба — ген.-маёр Г. А. Шчалбанін.

У склад корпуса (кастрычнік 1956) уваходзілі: 2-я і 17-я гвардзейскія механізаваныя дывізіі, 195-я знішчальная і 172-я бамбардзіровачная авіядывізіі, а таксама дапаможныя часці. У час выканання аперацыі «Хваля» ў склад корпуса былі перададзеныя 33-я гв. механізаванаяі 128-я гв. стралковая дывізіі, уведзеныя ў Будапешт на працягу 25.10.1956. Перад пачаткам аперацыі «Віхар» (4.11.1956) корпус быў дадаткова ўзмоцнены 2 танкавымі, 2 парашутна-дэсантнымі, 1 механізаваным і 1 артылерыйскім палкамі, а таксама 2 дывізіёнамі цяжкіх мінамётаў і рэактыўных установак.

Стварэнне[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вываду Цэнтральнай групы войскаў з Аўстрыі (1955) і падпісання Варшаўскага дагавору (1955) значная частка афіцэрскага і салдацкага складу Цэнтральнай групы была пераведзеная ў Асобы корпус на тэрыторыю Венгрыі.

Назва «Асобы корпус» была атрыманая ў верасні 1955 згодна з прапановай тагачаснага Міністра абароны СССР Г. Жукава, на падабенства да назвы Асобага корпуса ў Манголіі, якім ён камандаваў у 1939.

Асноўнымі месцамі дыслакацыі частак корпуса былі: Дзёр, Корменд, Сомбатэлі, Папа, Секешфехервар, Кечкемет, Сольнак, Цэглед, Дэбрэцэн і інш. У Будапешце вайсковыя часткі корпуса не размяшчаліся, але там знаходзіліся штабныя кватэры некаторых частак і падраздзяленняў, а таксама вайсковы шпіталь.

У ліпені 1956 камандаванне корпуса (у т.л., выкан. абавязкаў нач. штаба палк. Малашэнка) атрымала задачу распрацоўкі плана «аднаўлення парадку». На той час адносіны паміж сав. войскам і венг. насельніцтвам былі добрымі[1], і сур’ёзнага процідзеяння камандаванне не чакала.

Пасля пачатку падзей 23 кастрычніка камандаванне корпуса не спяшалася ўводзіць у дзеянне план аднаўлення парадку; так, каля 17:00[час?] (23.10.1956) Лашчанка адмовіўся высылаць войскі ў Будапешт «дзеля ліквідацыі беспарадкаў», чаго спрабаваў дамагчыся ад яго тагач. савецкі пасол у Венгрыі Ю. Андропаў, тлумачачы, што такая задача належыць толькі венгерскім паліцыі, службам бяспекі і войску, а ваеннае ўмяшанне не толькі перавышае паўнамоцтвы кам. корпуса, але і непажаданае, бо відавочна ўвязвае савецкія войскі ў венгерскія справы. Нарэшце, Лашчанка спаслаўся на тое, што загад на баявыя дзеянні корпусу даюць толькі Міністр абароны і Начальнік штаба УС СССР па пастанове савецкага ўраду.[2]

Пасля загаду на правядзенне аперацыі «Хваля» сілы корпуса былі ўведзеныя ў Будапешт, атрымлівалі там падмацаванне і вялі баі з паўстанцамі да 28.10.1956.

Пасля перамір’я і вываду з Будапешта (30.10.1956) і дыслакацыі навокал Будапешта ўзмоцнены Асобы корпус у рамках аперацыі «Віхар» (4.11.1956) атрымаў задачу авалодаць Будапештам, быў паўторна ўведзены ў горад і вёў інтэнсіўныя баі з паўстанцамі і часткай венгерскіх урадавых сіл да 7.11.1956 (з асобнымі групамі — да 11.11.1956).

Зноскі

  1. Дробныя сутычкі, якія часам здараліся, былі нешматлікімі (Гранвіл 2001).
  2. (Гранвіл 2001)…

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]