Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Асобіна
Дарога ў напрамку да Гомеля ... The road towards the Gomel - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
131 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2336
Аўтамабільны код
3
Асобіна на карце Беларусі ±
Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён) (Беларусь)
Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён)
Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён) (Гомельская вобласць)
Асобіна (Буда-Кашалёўскі раён)

Асо́біна[1] (трансліт.: Asobina, руск.: Особино) — вёска ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Побач размешчана радовішча суглінкаў (распрацоўваецца малым прадпрыемствам «Макаўе»).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне[правіць | правіць зыходнік]

У 18 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 5 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 22 км ад Гомеля.

Гідраграфія[правіць | правіць зыходнік]

На поўначы меліярацыйны канал.

Транспартная сетка[правіць | правіць зыходнік]

На шаше Доўск — Гомель.

Планоўка складаецца з прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад (па абодва бакі шашы), да цэнтра якой з усходу далучаецца ледзь выгнутая вуліца. Забудова двухбаковая, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Па пісьмовых крыніцах вядомая з канца XIX стагоддзя як вёска ў Рудзянецкай воласці Гомельскага павета Магілёўскай губерні. Па перапісу 1897 года размяшчаліся хлебазапасны магазін і вятрак. У 1909 годзе 1090 дзесяцін зямлі, млын.

У 1926 годзе дзейнічалі паштовае аддзяленне, школа.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Асобінскага сельсавета Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі.

У 1929 годзе 37 габрэйскіх сем'яў з Уваравіч перасяліліся ва ўрочышча Асобіна, дзе для іх было вылучана 305 га землі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Бранявік», працавалі артэлі па здабычы торфу і вятрак. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 12 двароў. У баях каля вёскі загінулі 8 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле на могілках). На фронце загінулі 36 жыхароў вёскі. У 1959 годзе. Цэнтр міжгаспадарчага аб'яднання «Асобіна».

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць[правіць | правіць зыходнік]

  • 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.

Дынаміка[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 год — 61 двор, 604 жыхара (паводле перапісу).
  • 1909 год — 96 двароў, 653 жыхара.
  • 1940 год — 110 двароў.
  • 1959 год — 466 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 61 гаспадарка, 131 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0