Асорна
Выгляд
| Асорна | |
|---|---|
| ісп. Osorno | |
| 41°06′00″ пд. ш. 72°29′35″ з. д.HGЯO | |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Лос-Лагас |
| Горная сістэма | Анды |
| Хрыбет ці масіў | Галоўная Кардыльера |
| Форма вулкана | Стратавулкан |
| Апошняе вывяржэнне | 1869 |
| Вышыня вяршыні | 2652 м [1] |
| Першае ўзыходжанне | 1848 |
Асорна (ісп.: Osorno) — актыўны вулкан у Андах на тэрыторыі Чылі.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вулкан размешчаны паміж азёрамі Льянкіуэ і Тодас-лос-Сантас на заходнім схіле Галоўнай Кардыльеры на мяжы паміж правінцыямі Асорна і Льянкіуэ ў рэгіёне Лос-Лагас. Стратавулкан. Вышыня 2652 метра. Знаходзіцца на тэрыторыі Нацыянальнага парка Вісентэ-Перэс-Расалес, найстарэйшага нацыянальнага парку Чылі, заснаванага ў 1926 годзе. Асорна з’яўляецца адным з самых актыўных вулканаў на поўдні чылійскіх Анд, зафіксавана 11 вывяржэнняў у перыяд паміж 1575 і 1869 годам. Чарлз Дарвін назіраў вывяржэнне Асорна 19 студзеня 1835 года падчас свайго кругасветнага падарожжа на караблі «Бігль».