Асот балотны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Асот балотны
555 Sonchus palustris.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sonchus palustris

Сінонімы
Sonchus paluster L.
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  507669
NCBI  50210
EOL  482289
IPNI  250281-1
TPL  gcc-30288

Асот балотны[3] (Sonchus palustris) — від травяністых раслін сямейства Астравыя (Asteraceae), распаўсюджаны ў Еўропе і Азіі. Этымалогія: лац.: palustris — «балотны».

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 100—175 (350) см. Карані кароткія. Лісце пры аснаванні з вострымі вушкамі, што стрэлападобна разыходзяцца. Сямянкі жаўтлявыя, з моцна выпуклым сярэднім рабром на кожным баку. Чубок з белых або часам жоўта-белых мяккіх валасінак, якія лёгка ападаюць. Абгорткі і галінкі суквеццяў густа пакрыты кароткімі чарнаватымі залозістымі валасінкамі. Кветкі жоўтыя. Кошыа з 75 кветак. Суквецці шчыткападобныя або шчыткападобна-мяцёлкавыя. 2n = 18.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Азія: Сіньцзян, Казахстан, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Арменія, Грузія, Азербайджан, Турцыя; Еўропа: Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бельгія, Балгарыя, Харватыя, Чэхія, Данія, Фарэрскія астравы, Фінляндыя, Францыя, Гібралтар, Ватыкан, Венгрыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Ліхтэнштэйн, Літва, Люксембург, Малдова, Манака, Нідэрланды, Нарвегія, Польшча, Партугалія, Румынія, Расійская Федэрацыя, Сан-Марына, Сербія, Славакія, Іспанія, Швецыя, Швейцарыя, Украіна, Вялікабрытанія. Натуралізавана: Канада (Антарыа). Расце каля рэк, на вільготных, тарфяных або глейкіх глебах, багатых азотам, у канавах, на вільготных палях; таксама расліна умерана ўстойлівая да салёных умоў.

Ва Украіне расце на балотах і забалочаных месцах, амаль па ўсёй тэрыторыі; у Крыме (гара Чатырдаг) — вельмі рэдка.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 124. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Sonchus paluster L.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]