Астазія
Jump to navigation
Jump to search
Астазія | |||||||||||||||||||||
![]() Astasia contorta | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Astasia Dujardin, 1841 | |||||||||||||||||||||
|
Аста́зія (Astasia) — род аднаклетачных эўгленавых водарасцей сямейства Astasiaceae.
Апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Эўгленападобныя клеткі даўжынёю 9—85 мкм і шырынёю 10—20 мкм маюць па пярэднім канцы жгуцік і трубкападобную ўпадзіну — «глотку». Вочка адсутнічае. Запасное рэчыва — шматлікія парамілонавыя эярняты. Размнажаюцца дзяленнем клеткі, некаторыя віды ўтвараюць споры.
Экалогія[правіць | правіць зыходнік]
Вядома каля 40 відаў. Жывуць у паверхневых слаях глею і неглыбокіх вадаёмах, свабодна плаваюць або поўзаюць. Бесхларафільныя астазіі — сапрафіты. Вядомы паразітычныя віды.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- 'Міхеева Т.' Астазія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.