Астап Васілевіч Лапскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астап Васілевіч Лапскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 7 ліпеня 1926(1926-07-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 кастрычніка 2012(2012-10-20) (86 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, філолаг, пісьменнік
Узнагароды
Нацыянальная прэмія Украіны імя Тараса Шаўчэнкі

Астап Васілевіч Лапскі (7 ліпеня 1926, с. Гуцкі, Кобрынскі павет, Палескае ваяводства — 20 кастрычніка 2012, Варшава) — мовазнаўца-асветнік, выкладчык кафедры ўкраінскай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, паэт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў школу — чатыры класы на польскай мове, два на рускай. Працоўную дзейнасць пачаў у рамеснай майстэрні ў Кобрыне. Менавіта ў гэты час у рукі будучага паэта патрапіў «Кабзар» Тараса Шаўчэнкі, які паўплываў на фарміраванне яго светапогляду і нацыянальнай свядомасці.

Перад вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у чэрвені 1944 года Лапскія разам са шматлікімі іншымі сваімі землякамі рушылі на Захад і аселі пад горадам Лодзь у цэнтральнай Польшчы.

Пасля вайны вучыўся ва Уроцлаўскім і Варшаўскім універсітэтах, вывучаў русістыку, затым з 1953 года пачаў украінскія студыі. З 1957 года працаваў выкладчыкам украінскай мовы і літаратуры ў сталічным універсітэце на кафедры ўкраінскай філалогіі. Быў рэдактарам на Польскім радыё. Супрацоўнічаў з украінскімі выданнямі ў Польшчы, з рэдакцыяй штотыднёвіка «Наша слова» і лінгвістычнай рэдакцыяй Польскага радыё.

Крызіс камуністычнай улады ў Польшчы адлюстраваўся і на яго лёсе. За прыналежнасць да грамадзянскага руху «Салідарнасць» у 1981 года яго звольнілі з працы, дзесяць гадоў «прасядзеў дома». Вымушанае беспрацоўе стала і працяглым творчым антрактам. Толькі атрыманая Украінай незалежнасць у 1991 года дала штуршок для творчага ўздыму. Ён зноў пачаў працаваць на Польскім радыё, дзе з’явілася праграма для слухачоў ва Украіне.

9 сакавіка 2007 года стаў лаўрэатам Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі за зборнікі вершаў «Себе: розжукую?!» («Себя ищу»), «Обабіч: істини?!» («По обе стороны истины»). Атрымаў ён яе ва ўкраінскім пасольстве ў Варшаве і стаў адзіным лаўрэатам гэтай прэміі з замежных украінамоўных аўтараў. Таксама лаўрэат Міжнароднай прэміі імя Багдана Лепкага.

Памёр 20 кастрычніка 2012 года ў Варшаве. Пахаваны на варшаўскіх праваслаўных могілках.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Астап Лапскі — вядомы ў Польшчы ўкраінамоўны літаратар і перакладчык, выдаў дзясятак кніг прозы і паэзіі на ўкраінскай мове, школьныя падручнікі ўкраінскай мовы і літаратуры. Дасягнуў высокага майстэрства ў творчасці, набыў павагу і пашану як дзеяч асветы сярод украінскай дыяспары Польшчы. Ведаючы некалькі замежных моў, шмат займаўся перакладамі.

Яго называюць «патрыярхам украінскіх паэтаў у Польшчы». Яго вершы друкаваліся ў часопісах «Наша слова», «Наша культура», у альманахах «Гомін», «Дукля», «Прапор», а таксама ў часопісах «Жовтень», «Слідами пам’яті», «Зерна», «Сучасність», «Над Бугом і Нарвою», ва «Украінскім календары», у газеце «Берестейский край». Яго творы ўвайшлі ў анталогію ўкраінскай літаратуры Берасцейшчыны «До тебе, світе» (2003). Да 70-годдзя паэта пабачыла свет кніжка «Мое самовизначэння» (1996).

Асобна выйшлі тры зборнікі паэта, выдадзеныя ўкраінскім архівам: «Мій по читачу» (Варшава, 2000), «Обабіч: істини?!» (Варшава, 2003), «Себе: розжукую?!» (Варшава, 2003). Творчая асоба паэта была кавана і гартавана ў барацьбе з матэрыяльнымі і маральнымі цяжкасцямі, за апошнія гады выдала творы асаблівага майстэрства і моцы. Астап Лапскі не падобны ні на аднаго ўкраінскага паэта, яго паэтычныя стыль і свет, манера і выраз не маюць аналагаў.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Всупереч / Остап Лапський. — Луцьк : [б. в.], 2013. — 120 с.
  • [Стихи : стихи и биография О. Лапского (на укр. яз.)] / Остап Лапський // Справа. Мінск, 2015. Вып. 1. С. 179—181 : фот.
  • Остап Лапський// До тебе, свите… : українська література Берестейщини / [упорядкув., передм., тексти біогр. Цвида А. П.]. Київ, 2003. С. 330—343.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лапскі Астап Васільевіч // Людзі навукі нашага краю : біябібліяграфічны даведнік з серыі «Імёны на карце Кобрыншчыны». 2-е выд., дапрац. і дап. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук. Кобрын, 2020. С. 90-91.
  • 95 гадоў з дня нараджэння А. В. Лапскага (1926) // Зводны каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021—2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, Цэнтральная раённая бібліятэка, Аддзел абслугоўвання і інфармацыі; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 18.
  • Казакова, А. «Вопреки» — новый сборник поэта : [литературная жизнь Кобринщины ознаменовалась важным событием — вышел в свет сборник стихов нашего земляка Остапа Лапского] / А. Казакова // Кобрин-информ. 2014. 5 июня. C. 7.
  • Казакова, А. Поэт, рождённый кобринской землей / А. Казакова // Кобрин-информ. 2012. 27 сентября. С. 5.
  • Дністровий, А. Остап Лапський / Анатолій Дністровий // Письмо з околиці : статті й есеї / Анатолій Дністровий. Київ, 2010. С. 21-23.
  • Гаврилюк, Ю. Патриарх украинских поэтов в Польше : штрихи к портрету Остапа (Евстахия) Лапского / Юрий Гаврилюк // День. 2007. 14 марта (№ 44).
  • Остапу Лапському — 70 // Берестейский край. 1996. № 4 (ліпень). С. 4.