Асташынскі сельсавет (Навагрудскі раён)
| Асташынскі сельсавет | |
|---|---|
| Краіна |
|
| Уваходзіць у | Навагрудскі раён |
| Уключае | 12 населеных пунктаў |
| Адміністрацыйны цэнтр | Навасёлкі |
| Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
| Дата скасавання | 22 жніўня 2017 |
| Афіцыйныя мовы | беларуская/руская |
| Насельніцтва (2017) | 778 |
| Часавы пояс | UTC+03:00 |
| Тэлефонны код | +375 1597 |
| Код аўтам. нумароў | 4 |
Аста́шынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Асташын. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вераб’евіцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Навагрудскага раёна. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Асташына. Пазней цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Навасёлкі. 25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы[2]. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі[3].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне[5].
Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.)[4], 778 (2017 г.).
Склад
[правіць | правіць зыходнік]У склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў (2009 г.):
| Населены пункт | Статус | Насельніцтва, 2009[4] |
|---|---|---|
| Антонаўка | вёска | 68 |
| Асташына | вёска | 120 |
| Валосаўка | вёска | 36 |
| Вялікія Вераб’евічы | аграгарадок | 338 |
| Залозкі | вёска | 20 |
| Малыя Вераб’евічы | вёска | 36 |
| Навасёлкі | вёска | 50 |
| Нянькава | вёска | 56 |
| Пантусавічы | вёска | 16 |
| Поўбераг | вёска | 75 |
| Ракевічы | вёска | 116 |
| Сенненскае Загор’е | вёска | 80 |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Новогрудского районного Совета депутатов от 25 мая 2017 г. № 152 О переносе административного центра Осташинского сельсовета Новогрудского района Архівавана 1 снежня 2020.
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 22 августа 2017 г. № 273 О переименовании Осташинского сельсовета Новогрудского района Гродненской области Архівавана 23 лістапада 2020.
- ↑ а б в Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.