Астма
| Астма | |
|---|---|
| | |
| МКХ-11 | CA23 |
| МКХ-10-КМ | J45.90, J45 і J45.909 |
| МКХ-9-КМ | 493[1] і 493.9[1] |
| OMIM | 600807 |
| DiseasesDB | 1006 |
| MedlinePlus | 000141 |
| MeSH | D001249 |
Астма — распаўсюджанае хранічнае запаленчае захворванне бранхіёлы лёгкіх[2]. Яно характарызуецца зменлівымі і паўтаральнымі сімптомамі, абарачальнай абструкцыяй дыхальных шляхоў і лёгка ўзнікаючымі бронхаспазмамі[3][4]. Асноўныя праяўленні астмы ўключаюць прыступы свісцячага дыхання, кашлю, цяжкасць у грудзях і дыхавіцу[5]. Раптоўнае пагаршэнне сімптомаў, якое называюсь прыступам або абвастрэннем астмы, можа адбывацца пры ўдыханні алергенаў, пылка, пылу ці іншых часціц. Гэта выклікае звужэнне бранхіёлы і ўзмацненне сакрэцыі слізі, што абмяжоўвае паступленне кіслароду ў альвеолы. Падобныя эпізоды могуць узнікаць некалькі разоў на дзень або на тыдзень. У некаторых людзей сімптомы ўзмацняюцца ўначы альбо пры фізічнай нагрузцы[2].
Прычыны астмы звязаны са спалучэннем генетычных і экалагічных фактараў[5]. Да вонкавых фактараў датычыцца ўздзеянне забруджвання атмасферы і алергенаў. Магчымымі ўзбуджальнікамі таксама могуць быць некаторыя лекі, напрыклад аспірын і бэта-блакатары[2]. Дыягназ устанаўліваецца на падставе характару сімптомаў, рэакцыі на лячэнне і вынікаў спіраметрыі, якая ацэньвае функцыю лёгкіх[6]. Захворванне класіфікуецца па частаце сімптомаў, аб’ёму фарсіраванага выдыху за адну секунду (АФВ₁) і пікавай хуткасці выдыху[7]. Астму таксама дзеляць на атапічную і неатапічную, дзе атапія азначае схільнасць да развіцця алергічных рэакцый першага тыпу[8][9].
Поўнага лячэння ад астмы не існуе, аднак захворванне можна кантраляваць[2]. Сімптомы прадухіляюцца пазбяганнем правакуючых фактараў — алергенаў і раздражняльных рэчываў. Таксама яны падаўляюцца з дапамогай інгаляцыйных корцікастэроідаў[10][4]. Пры недастатковым кантролі прымяняюцца працягладзеючыя β₂-аганісты (аганіст бэта-адрэнарэцэптараў працяглага дзеяння) або антылейкатрыенавыя прэпараты ў спалучэнні з інгаляцыйными корцікастэроідами[4][11]. Для купіравання вострых прыступаў выкарыстоўваюць інгаляцыйныя кароткадзеючыя β₂-аганісты, такія як сальбутамол і пераральныя корцікастэроіды. У цяжкіх выпадках можа спатрэбіцца ўнутрывеннае ўвядзенне корцікастэроідаў, сульфату магнію і шпіталізацыя[10].
Па звестках на 2019 год, на астму пакутавалі каля 262 мільёнаў чалавек. Захворванне стала прычынай прыблізна 461 тысячы смерцяў, пераважна ў краінах у стадыі развіцця[12][2]. Астма часта пачынаецца ў дзіцячым узросце, а яе распаўсюджанасць значна ўзрасла з 1960-х гадоў[2][13]. Хвароба была вядома яшчэ ў Старажытным Егіпце[14]. Тэрмін «астма» паходзіць ад старажытнагрэцкага слова «ἆσθμα», што азначае «цяжкае дыханне» або «задыханне»[15].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 en — 2016. Праверана 15 мая 2019.
- 1 2 3 4 5 6 Asthma Fact sheet №307. WHO (1 лістапада 2013). Архівавана з першакрыніцы June 29, 2011. Праверана March 3, 2016.
- ↑ Guidelines for the Diagnosis and Management of Asthma 2007 (EPR-3) | NHLBI, NIH (англ.). www.nhlbi.nih.gov (3 снежня 2020). Праверана 13 кастрычніка 2025.
- 1 2 3 GLOBAL STRATEGY FOR ASTHMA MANAGEMENT AND PREVENTION (англ.) (PDF). Global Initiative for Asthma (4 верасня 2011).
- 1 2 Drazen GM, Bel EH (2020). 81. Asthma. In Goldman L, Schafer AI (рэд-ры). Goldman-Cecil Medicine. Vol. 1 (26th ed.). Philadelphia: Elsevier. pp. 527–535. ISBN 978-0-323-55087-1.
- ↑ Robert F. Lemanske, William W. Busse Asthma: clinical expression and molecular mechanisms // The Journal of Allergy and Clinical Immunology. — 2010-02. — В. 2 Suppl 2. — Т. 125. — С. S95–102. — ISSN 1097-6825. — DOI:10.1016/j.jaci.2009.10.047
- ↑ Yawn BP (September 2008). Factors accounting for asthma variability: achieving optimal symptom control for individual patients (PDF). Primary Care Respiratory Journal. 17 (3): 138–147. doi:10.3132/pcrj.2008.00004. PMC 6619889. PMID 18264646. Архівавана (PDF) з арыгінала March 26, 2009.
- ↑ Kumar V, Abbas AK, Fausto N, Aster J (2010). Robbins and Cotran pathologic basis of disease (8th ed.). Saunders. p. 688. ISBN 978-1-4160-3121-5. OCLC 643462931.
- ↑ Stedman's Medical Dictionary (28 ed.). Lippincott Williams & Wilkins. 2005. ISBN 978-0-7817-3390-8.
- 1 2 Guidelines for the Diagnosis and Management of Asthma 2007 (EPR-3) | NHLBI, NIH (англ.). www.nhlbi.nih.gov (3 снежня 2020). Праверана 14 кастрычніка 2025.
- ↑ Scott JP, Peters-Golden M (September 2013). Antileukotriene agents for the treatment of lung disease. American Journal of Respiratory and Critical Care Medicine. 188 (5): 538–44. doi:10.1164/rccm.201301-0023PP. PMID 23822826.
- ↑ Asthma–Level 3 cause (PDF). The Lancet. 396: S108–S109. October 2020.
- ↑ Anandan C, Nurmatov U, van Schayck OC, Sheikh A (February 2010). Is the prevalence of asthma declining? Systematic review of epidemiological studies. Allergy. 65 (2): 152–67. doi:10.1111/j.1398-9995.2009.02244.x. PMID 19912154. S2CID 19525219.
- ↑ Manniche L (1999). Sacred luxuries: fragrance, aromatherapy, and cosmetics in ancient Egypt. Cornell University Press. pp. 49. ISBN 978-0-8014-3720-5.
- ↑ Murray JF (2010). Ch. 38 Asthma. In Mason RJ, Murray JF, Broaddus VC, Nadel JA, Martin TR, King Jr TE, Schraufnagel DE (рэд-ры). Murray and Nadel's textbook of respiratory medicine (5th ed.). Elsevier. ISBN 978-1-4160-4710-0.