Перайсці да зместу

Бальтазар Гастунскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астовіус)
Бальтазар Гастунскі
рэктар Браўнсбергскага езуіцкага калегіума[d]
1570 — 1570

Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, багаслоў, педагог, місіянер
Нараджэнне 1534[1][2][…]
Смерць 7 чэрвеня 1600(1600-06-07)[1]

Бальтазар Гасту́нскі (таксама вядомы як Астовіус лац.: Ostovius або Багемус лац.: Bohemus; чэшск.: Baltazar Hostounský; 1534 або 1535, Горшаўскі Тын, Чэхія — 7 чэрвеня 1600) — дзеяч каталіцкага касцёла, езуіт, выкладчык і місіянер[6].

Нарадзіўся ў 1534 або 1535 годзе ў Горшаўскім Тыне (Чэхія). У 1555 годзе ў Рыме ўступіў у ордэн езуітаў, у 1562 годзе прыняў сан ксяндза[6].

Вучыўся ў рымскім «Калегіум раманум», дзе вывучаў філасофію і тэалогію. У 1563 годзе прыбыў у Польшчу разам з папскім нунцыем Ф. Камендонэ, каб рыхтаваць глебу для дзейнасці езуітаў у краі[6].

З 1565 года быў віцэ-правінцыялам першых польскіх езуіцкіх калегіумаў, дзе выкладаў матэматыку, грэчаскую мову і дыялектыку[6].

З 1569 года займаўся арганізацыяй езуіцкага калегіума ў Вільні, у якім пазней выкладаў палемічную тэалогію. Актыўна ўдзельнічаў у дыспутах з пратэстантамі[6].

З 1572 года вярнуўся ў Чэхію, дзе працягваў выкладчыцкую і місіянерскую дзейнасць. Аўтар шматлікіх тэалагічных прац на чэшскай мове, а таксама пераклаў на яе творы Антонія Пасевіна і Станіслава Гозія[6].

  1. а б abART
  2. NUKAT — 2002.
  3. а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. а б в г verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen LänderR. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
  5. а б Národní autority České republiky Праверана 7 верасня 2021.
  6. а б в г д е Бальтазар Гастунскі на сайце Электронная энцыклапедыя «Вялікае Княства Літоўскае»
  • Piechnik L. Początki Akademii Wileńskiej, 1570—1599. — Rzym, 1984.