Астравы Антыподаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Астравы Антыподаў
англ. Antipodes Islands
Bollons Island.JPG
Востраў Боланс
Характарыстыкі
Найбуйнейшы востраўвостраў Антыподаў 
Агульная плошча22 км²
Найвышэйшы пункт366 м
Насельніцтва0 чал.
Размяшчэнне
49°40′ пд. ш. 178°46′ у. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Астравы Антыподаў (Ціхі акіян)
Астравы Антыподаў
Астравы Антыподаў
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Астравы Антыподаў (англ.: Antipodes Islands) — архіпелаг на поўдні Ціхага акіяна ў 860 км на паўднёвы ўсход ад Новай Зеландыі. Уваходзіць у склад гэтай краіны. Агульная плошча - 22 км². Сталага насельніцтва няма.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Адкрыты ў 1800 г. брытанскім мараплаўцам Генры Ватэрхаўзам. Атрымалі назву Антыподаў за тое, што месцяцца амаль процілегла Вялікабрытаніі. Адразу сюды пачалі прыбываць паляўнічыя на ластаногіх. Але ў выніку неміласэрнага знішчэння пагалоўе марскіх звяроў хутка скарацілася, і пасля 1807 г. зверабойны промысел амаль спыніўся.

У 1998 г. астравы Антыподаў разам з іншымі новазеландскімі субантарктычнымі тэрыторыямі трапілі ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Астравы маюць вулканічнае паходжанне. Большую частку сушы фармуе ўзгорысты востраў Антыподаў. Берагі скалістыя, месцамі сустракаюцца камяністыя пляжы. Найвышэйшая кропка - 366 м.

Клімат субантарктычны. Большая частка паверхні пакрыта тундрай. Вылучаюцца тарфяныя балоты.

Флора складаецца пераважна з разнатраўя. Для фаўны характэрныя шматлікія птушкі, у тым ліку буравеснікападобныя, пінгвіны, эндэмічны від папугаяў і г. д. Разам з чалавекам на астравы трапілі грызуны. У 2012 г. пачалася кампанія па іх ліквідацыі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 877
рус.англ.фр.