Астравы Кразэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кразэ
фр. Crozet
в. Іль-дэ-Лест
в. Іль-дэ-Лест
Характарыстыкі
Колькасць астравоў16 
Найбуйнейшы востраўвостраў Іль-дэ-ла-Пасесьён 
Агульная плошча352 км²
Найвышэйшы пункт1 090 м
Размяшчэнне
46°25′ пд. ш. 51°59′ у. д.HGЯO
АкваторыяІндыйскі акіян
Краіна
Астравы Кразэ (Індыйскі акіян)
Кразэ
Кразэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Астравы Кразэ (фр.: Îles Crozet) — архіпелаг у паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў складзе Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. Плошча — 352 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Кразэ месцяцца ў паўднёва-заходняй частцы Індыйскага акіяна ў 2810 км на поўдзень ад Рэюньёна, у 17612 км на паўднёвы ўсход ад Парыжа, сталіцы Францыі. Складаецца з 2 груп — усходняй і заходняй, аддзеленых прасторай у 93 км. Найбуйнейшы востраў Іль-дэ-ла-Пасесьён знаходзіцца ва ўсходняй групе. Усяго налічваецца 5 астравоў і 11 скал.

Спіс астравоў Кразэ:
Назва Плошча, км² Каардынаты
Заходнія:
Іль-о-Кашон 67 46°06′ пд. ш. 50°14′ у. д.HGЯO
Іль-дэ-Пінгвін 3 46°25′ пд. ш. 50°24′ у. д.HGЯO
Выспы Апотр 2 45°57′ пд. ш. 50°25′ у. д.HGЯO
Усходнія:
Іль-дэ-Пасесьён 150 46°24′ пд. ш. 51°46′ у. д.HGЯO
Іль-дэ-Лест 130 46°25′ пд. ш. 52°12′ у. д.HGЯO
Карта

Астравы Кразэ — узвышэнні на акіянічным плато, якое мае вулканічнае паходжанне. Лічыцца, што астравы ўсходняй групы ўзніклі каля 10 млн гадоў таму. Іх вулканы заставаліся актыўнымі яшчэ некалькі дзясяткаў тысяч гадоў таму. Заходняя група ўзнікла каля 5 млн гадоў таму. Самы малады востраў Іль-о-Кашон сфарміраваўся толькі 500 тысяч гадоў таму. Апошняе значнае вывяржэнне на ім адбылося каля 5 тысяч гадоў таму. Паверхня астравоў гарыстая. Берагі пераважна скалістыя. Найвышэйшым пунктам з’яўляецца гара Марыён-Дуфрэн (1090 м) на востраве Іль-дэ-Лест. На астравах і вакол іх знойдзены буйныя радовішчы жалеза.

Клімат мяккі вільготны, вызначаны пануючымі паўночна-заходнімі вятрамі. Назіраюцца частыя моцныя штормы. На ўзбярэжжы сярэдняя тэмпература змяняецца на працягу года ад −5 °C да + 15 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў перавышае 2500 мм.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

У выніку ізаляванасці флора і фаўна астравоў Кразэ не адрозніваецца разнастайнасцю. Пераважае травяністая расліннасць, імхі і лішайнікі. Астравы населены марскімі птушкамі і ластаногімі.

У XVIII — XIX стст. разам з чалавекам на астравы трапілі пацукі, свінні, козы, трусы, якія значна змянілі мясцовую экалогію. Да пачатку XXI ст. астравы былі ачышчаны ад свінняў і коз.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Кразэ былі адкрыты 24 студзеня 1772 г. французскай экспедыцыяй на чале з Маркам Жазэфам Марыёнам-Дуфрэнам (17241772). У першай трэці XIX ст. тут вялося актыўнае паляванне на ластаногіх, якія да 1835 г. былі амаль вынішчаны. У далейшым астравы стала наведваліся кітабоямі.

У 1823 г. астравы Кразэ былі далучаны да французскіх уладанняў з цэнтрам на Мадагаскары. У 1955 г. — да Французскіх Паўднёвых і Антарктычных тэрыторый. З 1963 г. на востраве Іль-дэ-Пасесьён працуе навуковая станцыя.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

З 1938 года астравы Кразэ маюць запаведны статус. У 2006 годзе далучаны да Нацыянальнага запаведніка Французскіх Паўднёвых тэрыторый.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]