Астравы Кука

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каралеўства Новай Зеландыі Астравы Кука
Cook Islands
Kūki 'Āirani
Flag of the Cook Islands.svg Герб Астравоў Кука
Сцяг Астравоў Кука Герб Астравоў Кука
LocationCookIslands.png
Гімн: «Te Atua Mou E (Бог — гэта Ісціна)»
Дата незалежнасці 4 жніўня 1965 (свабодная асацыяцыя з Новай Зеландыяй)
Афіцыйныя мовы Англійская,
маары Астравоў Кука
Сталіца Аваруа
Найбуйнейшыя гарады Аваруа
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Каралева
Каралеўскі прадстаўнік
Прэм'ер-міністр
Елізавета II
Том Мэрстэрс
Генры Пуна
Плошча
• Усяго
210-я ў свеце
240 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2006)
Шчыльнасць

19.569 чал. (213-я)
76 чал./км²  (124-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2005)
  • На душу насельніцтва

$183,2 млн
$9.100
Валюта Новазеландскі долар (NZD)
Долар Астравоў Кука
Інтэрнэт-дамен .ck
Код ISO CK
Тэлефонны код +682
Часавыя паясы -10

Астравы Кука (па-маарыйску: Kūki 'Āirani, англ.: Cook Islands) — свабодна асацыяваная з Новай Зеландыяй дзяржава ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў Палінезіі, знаходзіцца на астравах архіпелагу з такой жа назвай. Сталіца — горад Аваруа.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы былі адкрытыя ў 1595 годзе іспанскім вандроўнікам Альвара Менданья дэ Нейра. Наступным еўрапейцам, які высадзіўся на астравах у 1773 годзе, быў Джэймс Кук, які назваў іх Hervey Islands. У 1824 годзе ўпершыню была выкарыстана назва «астравы Кука» на карце Ёгана фон Крузенштэрна.

З 1888 года астравы былі пад брытанскім пратэктаратам пад назвай «Cook Islands Federation». У 1901 годзе астравы былі перададзеныя Новай Зеландыі, а ў 1903 годзе з іх была вылучана Ніуэ як асобная тэрыторыя. З 1965 года астравы маюць унутраную аўтаномію.

З пачатку 20 стагоддзя на чатыры астравы ў паўночнай частцы астравоў Кука (Маніхікі, Пенрхайн, Пукапука і Ракаханга) прэтэндавалі Злучаныя Штаты Амерыкі. У 1980 годзе была падпісаная дамова паміж ЗША і Новай Зеландыяй, згодна з якой ЗША адмаўляліся ад астравоў.

Палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Кука з'яўляюцца парламенцкай манархіяй, якая знаходзіцца ў вольнай асацыяцыі з Новай Зеландыяй. Кіраўніком краіны з'яўляецца каралева Елізавета II, ад імя якой кіруе прадстаўнік каралевы Фрэдэрык Гудвін. Заканадаўчая ўлада належыць парламенту, які складаецца з 24 дэпутатаў, што выбіраюцца на 5 гадовы тэрмін на ўсеагульных выбарах.

Урад астравоў мае поўную ўладу над унутранымі справамі і частковую над знешнімі. Новая Зеландыя адказвае за абарону астравоў Кука і часткова за знешнюю палітыку (павінна кансультавацца з урадам астравоў Кука). Астравы Кука маюць права да налады дыпламатычных стасункаў з іншымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі (яны з'яўляюцца ўдзельнікамі ЮНЕСКА і іншых рэгіянальных арганізацый, але не ўваходзяць у ААН і маюць дыпламатычныя стасункі з 18 краінамі).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У склад астравоў Кука ўваходзяць 15 атолаў і астравоў, якія дзеляцца на дзве групы:

Плошча астравоў складае 236,7 км², а плошча эканамічных інтарэсаў астравоў складае 1 800 000 км². Насельніцтва налічвае каля 19 тыс. чалавек.

Клімат трапічны, сезон дажджоў цягнецца з лістапада да красавіка, сухі сезон з мая да кастрычніка. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае каля 2000 мм, з якіх 2/3 выпадае ў перыяд дажджоў. Астравы знаходзяцца ў зоне ўздзеяння Эль Нінья.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Эканоміка астравоў няразвітая. Асноўнымі галінамі эканомікі з'яўляюцца: сельская гаспадарка, турызм і фінансавы сектар. Сфера абслугоўвання — самы хуткаразвіваючыся сектар эканомікі. Турызм з'яўляецца асноўнай крыніцай атрымання іншаземнай валюты. Астравы Кука залежаць ад міжнароднай дапамогі, Новая Зеландыя з'яўляецца асноўным донарам.

З 6600 чалавек працаздольнага насельніцтва 52 % працаўладкаваныя ў сферы паслугаў, 29 % у сельскай гаспадарцы і 15 % у прамысловасці.

Дэмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва выспаў складаецца з палінезійцаў, якія належаць да некалькіх этнічных групаў. Яны карыстаюцца некалькімі палінезійскімі мовамі і дыялектамі. У апошнія дзесяцігоддзі назіраецца паступовае аб'яднанне асобных групаў у адну нацыю маары астравоў Кука.

Па веравызнанні насельніцтва астравоў Кука дзеліцца наступным чынам: пратэстанты — 85 %, каталікі — 12 %, іншыя — 3 %.