Страфадэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Страфадэс
грэч. Στροφάδια
Манастыр на Стамфані
Манастыр на Стамфані
Характарыстыкі
Колькасць астравоў
Найбуйнейшы востраўСтамфані 
Агульная плошча1,35 км²
Насельніцтва1 чал.
Шчыльнасць насельніцтва0,74 чал./км²
Размяшчэнне
37°15′ пн. ш. 21°00′ у. д.HGЯO
АрхіпелагІанічныя астравы
Краіна
Страфадэс (Грэцыя)
Страфадэс
Страфадэс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Страфадэс (грэч.: Στροφάδια; лац.: Strophades; іншыя назвы: Stamfani, Strivali) — два маленькія востравы на тэрыторыі Грэцыі. Яны размяшчаюцца ў 44 км на поўдзень ад паўднёва-ўсходняй часткі вострава Закінфа, у склад якога адміністрацыйна ўваходзяць, і ў 50 км ад паўвострава Пелапанеса.

На поўначы знаходзіцца самы маленькі востраў — Арпіія (Άρπυια), плошча якога складае 0,176 км²; на поўдні — востраў Стамфані (Σταμφάνη) або Мегала Строфадзі (Μεγάλο Στροφάδι), плошчаю 1,18 км². Насельніцтва — усяго адзін чалавек, манах, які жыве ў адзіным будынку на востраве — вялікім манастыры.

На скалістых астравах мала расліннасці і няма пясчаных пляжаў. Самае высокае месца падымаецца на 30 метраў над узроўнем мора. Яны прыналежаць Эладскай праваслаўнай царкве, якая забараніла займацца там паляваннем.

Астравы вядомыя па ўсёй Грэцыі дзякуючы іх прыроднай прыгажосці. Шматлікія птушкі жывуць на іх.

Гісторыя ды прырода[правіць | правіць зыходнік]

За шмат гадоў, манахі, што насялялі астравы, ацанілі ўрадлівасць астравоў, вырошчваючы тут цытрусавыя розных гатункаў. Манастыр Святога Сатырыяса быў пабудаваны ў XIII стагоддзі. Астравы з’яўляюцца папулярным прыпынкам на шляху да і з Афрыкі для больш за 1.000 відаў птушак, грэчаскім урадам прадугледжана стварэнне тут морскага запаведніка.

Цяпер астравы уваходзяць у Нацыянальны Марскі Запаведнік Закінфа; па гэтай прычыне забаронена іх наведаць. Адміністрацыя Нацыянальных Запаведнікаў і Берагавая Абарона адказныя за наглад.