Цёркс і Кайкас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Цёркс і Кайкас
Turks and Caicos Islands
Flag of the Turks and Caicos Islands.svg Герб Цёркс і Кайкас
Сцяг Цёркс і Кайкас Герб Цёркс і Кайкас
Turksandcaicos.jpg
Гімн: «God Save the Queen»
Афіцыйная мова англійская
Сталіца Коберн-Таўн
Найбуйнейшыя гарады Правідэнсьялес
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія, заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі
Каралева Елізавета II
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
199-я ў свеце
417 км²
малаважны
Насельніцтва
• Ацэнка (2007)
Шчыльнасць

21,746 чал. (208-я)
61 чал./км²
Валюта Долар ЗША
Інтэрнэт-дамен .tc
Тэлефонны код +1-649
Часавыя паясы -5; UTC-4

Цёркс і Кайкас (англ.: the Turks and Caicos Islands) — Брытанская заморская тэрыторыя ў Карыбскім моры, на якую Вялікабрытанія захавала за сабой паўнамоцтвы па пытаннях абароны і міжнародных адносін. 15 жніўня 2009 года Вялікабрытанія ўвяла прамое кіраванне на астравах, патлумачыўшы свае дзеянні шматлікімі фактамі карупцыі ў мясцовым кіраўніцтве.

Сталіца — горад Коберн-Таўн.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзве групы астравоў знаходзяцца у паўночнай часткі Атлантычнага акіяна, на паўднёвым усходзе ад Багамскіх астравоў, на паўночным захадзе ад Пуэрта-Рыка, на поўначы ад в. Эспаньёла, і каля 620 міль ад Маямі (ЗША). Фізічна астравы адносяцца да архіпелага Багамскія астравы.

Складаецца з 8 асноўных і больш за 299 дробных астравоў, якія складюць агульную плошчу 616,3 км2.

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Цёркс і Кайкас маюць трапічны клімат з адносна стабільнай тэмпературай на працягу ўсяго году. Летам тэмпература рэдка перавышае 33 °C, а тэмпература зімовай ноччу рэдка апускаецца ніжэй за 18 °C.

Клімат Цёркс і Кайкас
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне
Сярэдні максімум, °C 27 27 28 28 29 30 31 31 31 30 29 28
Абсалютны мінімум, °C 23 23 23 24 25 26 27 27 27 26 24 24
Норма ападкаў, мм 36,1 34,0 24,6 35,6 29,5 54,9 30,0 40,4 66,5 74,9 93,5 85,1
Крыніца: Weather.com [1] Weatherbase.com [2]

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы адкрыты іспанцамі ў 1852 г., у XVII ст. заселены каланістамі з Багамскіх астравоў. З 1766 г. уладанне Вялікабрытаніі. У 18741962 гг. у адміністрацыйным падпарадкаванні Ямайкі. У 1959 г. астравы атрымалі ўнутранае самакіраванне, 30 жніўня 1976 г. прынята Канстытуцыя. На востраве Гранд-Цёрк базы ВВС і ВМС ЗША. На парламенцкіх выбарах у Заканадаўчы сход 4 сакавіка 1999 г. перамагла партыя Народны дэмакратычны рух (правячая з 1995 г.).

10 лютага 2007 г. прайшлі парламенцкія выбары на якіх перамагла Прагрэсіўная нацыянальная партыя 60% галасоў і 13 мандатаў.

Дзяржаўны лад і палітыка[правіць | правіць зыходнік]

Цёркс і Кайкас — заморская тэрыторыя Вялікабрытаніі. Суверэнам тэрыторыі з'яўляецца каралева Вялікабрытаніі Лізавета II, у асобе губернатара, які прызначаецца манархам, па рэкамендацыі Міністэрства замежных спраў і спраў Садружнасці.

Па Канстытуцыі, прынятай 9 жніўня 2006 г., тэрыторыяй кіруе заканадаўчы орган — Палата сходу (21 дэпутат).

Крыніцы і вонкавыя спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

На англійскай[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя вострава[правіць | правіць зыходнік]

Адносіны з Канадай[правіць | правіць зыходнік]

  1. Grand Turk, Turks And Caicos Islands Monthly Weather. Праверана 22 сакавіка 2017.
  2. Grand Turk, Turks and Caicos Islands Travel Weather Averages. Weatherbase. Праверана 22 сакавіка 2017.