Астрамечаўская сядзіба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Астрамечаўская сядзіба
Сядзібны дом у пачатку XX ст.
Сядзібны дом у пачатку XX ст.
52°16′17″ пн. ш. 23°35′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Map

Астрамечаўская сядзіба — колішняя сядзіба ў в. Астрамечава Брэсцкага раёна.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Старадаўняя сядзіба. У пісьмовых крыніцах упамінаецца з XV ст. як радавое гняздо Астрамечаўскіх, а пазней Іллінічаў. Вядома, што ў І-й палове XIX ст. ў Астрамечаве існавалі два маёнткі. Уладальнікам іх быў Юліян Сузін з небагатага шляхецкага роду. У 1840 г. яго дачка Разалія выйшла замуж за вайсковага палкоўніка Юзафа Ігнацы Пузыну (1800—1874), і з той пары Астрамечаўская сядзіба па спадчыне перайшла да роду Пузынаў. Пасля Юзафа Ігнацы ўладальнікам Астрамечава па спадчыне стаў яго старэйшы сын Аляксандр (1844—1914)[1].

Вядома таксама, што да Першай сусветнай вайны ў Астрамечаве існаваў невялікі драўляны аднапавярховы дом, пабудаваны, магчыма, у 2-й палове XVIII ст., калі ўладальнікам гэтай зямлі быў род Сузінаў. Будынак сямівосевы, у плане прамавугольны. Сцены складзены з моцных бярвёнаў на даволі высокім падмурку. З боку параднага ўвахода дом меў ганак на дзвюх парах калон, на якія абапіраўся трохвугольны франтон, аздоблены мастацкім арнаментам. Сцены звонку былі неатынкаваныя. Аконныя рамы і аканіцы афарбаваны ў белы колер. Дом быў накрыты гладкім чатырохсхільным гонтавым дахам і абкружаны вялікім пейзажным паркам, дрэвы якога мелі стары ўзрост[1].

Уладальнікі сядзібы, верагодна, пахаваныя побач з мясцовай царквой.

Пасля Першай сусветнай вайны двор быў распрададзены, а сядзібны дом і парк паступова разбурыліся[1].

Зноскі

  1. а б в Астрамечава // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Астрамечава // Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Л. М. Несцярчук. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]