Полацкі сшытак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Астрамечаўскі рукапіс)
Полацкі сшытак. Старонкі 59-60

Полацкі сшы́так — зборнік барочнай музыкі (у літаратуры Астраме́чаўскі ру́капіс ці Ру́капіс 127/56 Ягелонскай бібліятэ́кі, сучасная архіўная сігнатура 10002) — нотны рукапіс, уклеены ва ўніяцкі трэбнік ВКЛ, які ў 1962 г. знайшоў беларускі прафесар Адам Мальдзіс. Даследаваўся польскім музыказнаўцам Ежы Голасам. З таго часу Е. Голас фігуруе ў энцыклапедыях як афіцыйны адкрывальнік рукапісу. Зборнік быў складзены ў вёсцы Астрамечава на Берасцейшчыне, але належаў полацкаму біскупу, таму атрымаў назву «Полацкі сшытак». У наш час творы з «Полацкага сшытку» трывала ўвайшлі ў партытуры беларускіх, польскіх і нямецкіх музыкантаў.

Гісторыя даследавання[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны з нямецкіх запаснікаў у Польшчу трапіў беларускі ўніяцкі трэбнік, які ў 1956 г. паступіў у Бібліятэку Ягелонскага ўніверсітэта (Кракаў).

У Ягелонскай бібліятэцы ўніяцкі трэбнік, які змяшчаў уклееныя ноты, быў пазначаны Астрамечавам. Вёсак Астрамечава ў Беларусі дзве: на Полаччыне і на Берасцейшчыне. Першыя выканаўцы твораў са зборніку — музыкі гурта «Кантабіле» — прапанавалі назву «Полацкі».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]