Астраханскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астраханскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт
Заснаваны 1918
Студэнты 6 500[1]
Сайт astgmu.ru

Астраханскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (руск.: Астраханский государственный медицинский университет) — медыцынская вышэйшая навучальная ўстанова ў горадзе Астрахань. Заснаваны ў 1918 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 1918 года, па ўказанні У. І. Леніна, быў арганізаваны Астраханскі дзяржаўны ўніверсітэт з медыцынскім факультэтам. Па распараджэнні Народнага Камісарыята аховы здароўя РСФСР С. Р. Залкінд быў адкліканы з войска і прызначаны дэканам медыцынскага факультэта. Ён быў першым арганізатарам вышэйшай медыцынскай навучальнай установы ў Астрахані, якая ў далейшым адыграла важную ролю ў падрыхтоўцы медыцынскіх кадраў для абласцей Ніжняга Паволжа, Паўночнага Каўказа і Калмыцкай вобласці. У 1922 годзе ўсе факультэты ўніверсітэта, акрамя медыцынскага, былі скасаваныя, а ўніверсітэт пераўтвораны ў медыцынскі інстытут. У 1922 годзе, а потым у 1970 годзе, студэнты і выкладчыкі інстытута прымалі ўдзел у ліквідацыі эпідэміі халеры. У 1927 годзе інстытут атрымаў у карыстанне будынак былой армянскай духоўнай семінарыі, які стаў базавым адміністрацыйным і тэарэтычным корпусам ВНУ. У 1937 годзе пабудаваны першы студэнцкі інтэрнат.

У 1948 годзе створана студэнцкае навуковае таварыства (СНТ). У 1963 годзе пабудаваны другі, у 1966 годзе — трэці, у 1976 — чацвёрты і ў 1980 годзе — пяты студэнцкія інтэрнаты. У 1977 годзе адкрыта ЦНДЛ.

У 1987 годзе пабудаваны новы (сёння — галоўны) тэарэтычны корпус. У 1988 годзе адкрыты музей гісторыі ВНУ, у 1993 годзе — факультэты ўдасканалення ўрачоў, паслядыпломнай падрыхтоўкі, замежных студэнтаў.

У 1995 годзе перайменаваны ў Астраханскую дзяржаўную медыцынскую акадэмію. 31 кастрычніка 2014 года акадэмія была перайменавана ў Астраханскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт.

Зноскі