Перайсці да зместу

Астраўлянка (прыток Лідзеі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Астраўлянка
Характарыстыка
Даўжыня
  • 8 км
Вадацёк
Вусце Лідзея
 • Каардынаты 53°51′33″ пн. ш. 25°21′07″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Лідзея → Дзітва → Нёман → Балтыйскае мора

Краіна
physical
вусце
вусце

Астраўлянка — рака ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Лідзея (басейн Дзітвы).

Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля вёскі Гарні, упадае ў Лідзею на паўднёвы ўсход ад вёскі Шайбакі. На ўсім працягу каналізаваная.

Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года рэчка Астраўлянка пачынаецца каля Астроўлі, цячэ да Траццякоўцаў, каля Ёдкаў цераз яе ёсць брод, і каля Перапечыцаў яна ўпадае ў Лідзейку.

  • Блакітны скарб Беларусі: Рэкі, азеры, вадасховішчы / Маст.: Ю. А. Тарэеў, У. І. Цярэнцьеў — Мн.: БелЭн, 2007. — 480 с.