Астрожская Біблія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тытульны ліст Астрожскай бібліі

Шаблон:Біблейскі артыкул Астрожская Біблія — адзін з першых славянскіх перакладаў Бібліі і першае завершанае выданне Бібліі на царкоўнаславянскай мове, апублікаванае ў Астрозе рускім першадрукаром Іванам Фёдаравым у 1581 г. з дапамогай праваслаўнага князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.

Разумеючы, што самая надзённая патрэба для праваслаўнага насельніцтва Вялікага Княства Літоўскага заключаецца ў духоўнай асвеце, веданні Бібліі, Астрожскі прыкладае намаганні, каб зрабіць славянскі біблейскі тэкст поўным і агульнадаступным, г.зн. распаўсюдзіць яго ў друкаваным выглядзе. Астрожскі хацеў выдаць тэкст Бібліі ў найбольш дакладным выглядзе. Пад час падрыхтоўкі Бібліі князь неаднаразова звяртаўся да Патрыярха Канстанцінопальскага Іераміі з просьбай даслаць «добре исправленныя и безпорочныя греческия и словенския рукописи» і «людей способных». Астрожскі атрымаў копію Генадзіеўскай Бібліі з Масквы, адправіў давераных людзей у грэчаскія, сербскія, балгарскія манастыры для збору спіскаў Бібліі. Выкарыстоўваючы ўжо існуючыя славянскія пераклады, у тым ліку зробленыя Ф. Скарынам, складальнікі Бібліі ажыццявілі параўнаўчы аналіз і рэдагаванне розных тэкстаў. Першае пробнае выданне пабачыла свет 12 ліпеня 1580 г. і ўключала Новы Запавет і Псалтыр. Другое — асноўнае выданне — выйшла 12 жніўня 1581 г. і ўключала поўны біблейскі звод і ўсе прадмовы да кнігі. Астрожская Біблія стала вялікім духоўным скарбам усяго славянскага і хрысціянскага свету.

Астрожская Біблія, у падрыхтоўцы і рэдагаванні якой актыўны ўдзел браў сам князь, стала першым друкаваным выданнем поўнага біблейскага зводу на тэрыторыі ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Яна была афіцыйна прызнана Маскоўскім Патрыярхатам і забяспечвала літургічныя патрэбы праваслаўнага славянства на працягу чатырох стагоддзяў. Першае маскоўскае выданне Бібліі 1663 г. было перадрукам Астрожскай Бібліі[Крыніца?], яно ж было пакладзена ў аснову Елізавецінскага выдання 1751 г.

Пры тыражы каля 1000—1500 экзэмпляраў да нашага часу дайшло больш за 260 асобнікаў Астрожскай Бібліі, якія захоўваюцца ў музеях, бібліятэках, архівах Украіны, Расіі, Беларусі, Польшчы, Літвы, Румыніі, Ватыкана, Грэцыі, Сербіі і іншых краін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]