Астрожскі замак
Выгляд
Замак | |
Астрожскі замак | |
---|---|
укр.: Острозький замок | |
| |
50°20′00″ пн. ш. 26°31′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Украіна |
Роўненская вобласць | горад Астрог |
Першае згадванне | XIV стагоддзе |
Будаўніцтва | XIV—XVI стагоддзі |
Стан | Замак-музей |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Астрожскі замак — абарончае збудаванне ў горадзе Астрог у Вялікім Княстве Літоўскім (цяпер у Ровенскай вобласці Украіны), збудаванае на адносна невялікім авальным пагорку, які носіць назва Замкавы.
У сярэдзіне XIII стагоддзя пасля спалення замка і горада татарамі князем Данілам ў комплексе драўляных умацаванняў узводзіцца жылая вежа-данжон, два ніжнія паверхі якой захаваліся да нашага часу. У далейшым драўляныя фартыфікацыйныя збудаванні замяняюцца на мураваныя: у XV—XVI стагоддзях узводзяцца яшчэ дзве вежы і сцяна па перыметры пагорка.
Богаяўленская царква, збудаваная ў пачатку XVI стагоддзя, насіла выразна абарончыя рысы.
У XX стагоддзі замак уключаны ў Астрожскі гістарычна-культурны запаведнік
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Астрожскі замак // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Астрожскі замак
- Замкі і храмы Украіны. Астрог (укр.)
- Архітектурні та природні пам`ятки України. Острог (укр.)