Астыяг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Астыяг (стар.-грэч.: Ἀστυάγης, акад. Ištumegu, перс.: ایشتوویگو) — цар мідыйскі ў 585 — 550 да н.э.

Астыяг быў сынам цара Увахшатры, апошнім мідыйскім царом. У канцы яго валадарання Мідыя была заваявана персідскім царом Кірам II. Пра гэту вайну вядома вельмі мала, ясна толькі, што яна доўжылася тры гады і была вельмі напружанай. Спачатку поспех быццам бы была на баку мідыйскай арміі. Астыяг здолеў у пачатку разбіць персаў у адкрытай бітве і падступіць да іх сталіцы Пасаргадаў. Але тут ён пацярпеў паражэнне, быццам бы таму, што большая частка мідыйскай знаці здрадзіла Астыягу і перайшла на бок Кіра. Астыягу з рэшткай верных мідыйцаў прыйшлося адступіць.

Апошняя бітва ў гэтай вайне адбылася каля 550 да н.э. пад сценамі мідыйскай сталіцы, Экбатанамі. Тут мідыйская армія была разгромлена, а сам Астыяг быў узяты ў палон. Аднак гісторыкі разыходзяцца ў меркаваннях наконт наступнага лёсу Астыяга. Герадот піша, што персы пасадзілі таго ў турму, дзе ён і памёр, грэчаскі гісторык Ктэсій згадвае, што Астыяг быў прызначаны кіраўніком Парфіі, а паводле трэцяй версіі сасланы ў ссылку ў Гірканію. Гаворыцца, што пасля гэтага, пад маркай паездкі да дачкі, персы завялі Іштувегу ў пустыню і кінулі там. Як бы там ні было, са смерцю Астыяга Мідыйскае царства спыніла сваё існаванне.

Паводле Герадота, Кір II быў яго ўнукам. Астыяг убачыў дзіўны сон, які быў вытлумачаны, што Кір (сын яго дачкі і знатнага перса) зойме яго трон, і Мідыяй авалодаюць персы. Тады ён загадаў саноўніку Гарпагу забіць немаўля Кіра, але Кір выжыў у сям'і пастуха. Потым зман раскрыўся, Кір быў пасланы да яго сапраўдных бацькоў, а Гарпага Астыяг пакараў тым, што сварыў яго сына і пачаставаў падчас урачыстага абеду ім Гарпага, які нічога не падазраваў, а затым паказаў яму рэшткі дзіцяці, даўшы зразумець, чым у рэчаіснасці быў пачастунак. Гарпаг затаіў злосць, і значна пазней арганізаваў змову і дапамог Кіру заняць трон.


Папярэднік:
Увахшатра
Астыяг
585550 да н.э.
Пераемнік:
(Кір II)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]