Перайсці да зместу

Асфальт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асфальт з Мёртвага мора

Асфа́льт (ад грэч. ἄσφαλτος — «горная смала») будаўнічы су́вязны матэрыял. Адрозніваюць прыродны і штучны асфальт[1].

Прыродны асфальт

[правіць | правіць зыходнік]

Утвараецца ў выніку акіслення нафты пасля выпарэння яе лёгкіх фракцый. Пашыраны ў раёнах неглыбокага залягання і выхаду на паверхню нафтаносных парод[1].

Штучны асфальт

[правіць | правіць зыходнік]

Уяўляе сабой сумесь бітумаў (13—60 %) з тонказдробненым вапняком, пясчанікам і іншымі матэрыяламі. Ад прыроднага асфальту адрозніваецца наяўнасцю парафіну і нафтавага алею[1].

Эксперымент, які ілюструе вязкасць асфальту: кавалак асфальту быў змешчаны ў варонку ў 1927 годзе; да 2007 года значная яго частка перацякла ў шклянку.

Асфальт выкарыстоўваюць у якасці дахавага гідраізаляцыйнага матэрыялу, у вытворчасці асфальтабетону, замазак, клею[1].

Шаблон:Нафтагазавая прамысловасць