Асілак (валун)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Асілак, валун)
Асілак
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусь, за 200 м на ўсход ад в. Белая, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць
physical
Асілак
Асілак
physical
Асілак
Асілак

Асі́лак, або Вялі́кі камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі. За 200 м на ўсход ад в. Белая Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Ледавіковы валун ружовага граніту з авоідамі палявога шпату (выбаргіт). Даўжыня валуна складае 3,7 м, шырыня 3,5 м, вышыня 2,7 м, у абводзе 12,5 м, аб'ём 35 м, вага каля 90 т. Прынесены ледавіком з паўднёвай часткі Балтыйскага шчыта, ваколіц Выбарга (Ленінградская вобласць), каля 300 тысяч гадоў таму. У язычніцкія часы — культавы валун.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]