Перайсці да зместу

Асіпавіцкі сельсавет (Вілейскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Асіпавіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Вілейскі раён
Уключае 24 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Асіпавічы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 1 507
Асіпавіцкі сельсавет на карце
Код аўтам. нумароў 5
Афіцыйны сайт

Асі́павіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Асіпавічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. У сельсавеце 34 паселішчы, 3300 жыхароў[1].

З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 29 лютага 1988 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Вілейскага гарсавета перададзена вёска Макаўе[2].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1804 чалавекі[3], з іх 93,7 % — беларусы, 5,2 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1507 чалавек[5].

  1. ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
  2. ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 лютага 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 16 (1930).
  3. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  4. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лістапада 2025. Праверана 20 снежня 2023.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.