Обальскі сельсавет (Мехаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Асіпоўскі сельсавет)
Обальскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Мехаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Обаль
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

О́бальскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мехаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Обаль.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Асіпоўскі сельсавет у складзе Езярышчанскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Асіпова. З 12 кастрычніка 1929 года ў Гарадоцкім раёне Віцебскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Гарадоцкім раёне БССР. 5 снежня 1931 года сельсавет перайменаваны ў Обальскі, цэнтр перанесены ў вёску Обаль. З 12 лютага 1935 года ў складзе новаўтворанага Мехаўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Віраўлянскага сельсавета[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.