Асістэнт-прафесар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Асістэнт-прафесар (англ.: Assistant professor) — пасада і адпаведнае навуковае званне, якая існуе ў вышэйшых навучальных установах ЗША, Канады і некаторых іншых краін. Яе, як правіла, займаюць маладыя спецыялісты, якія толькі пачынаюць навукова-педагагічную дзейнасць.

Пасаду звычайна атрымліваюць пасля атрымання доктарскай ступені ці пасля некалькіх гадоў працы на пасадзе даследчыка. У акадэмічнай іерархіі пасад і званняў гэтая пазіцыя звычайна размяшчаецца ніжэй пасады дацэнта ў большасці універсітэтаў і прыблізна эквівалентна пасадзе выкладчыка (лектара).

У ЗША гэта пасада часта з'яўляецца першай пасадай, займаемай у рамках навукова-педагагічнай кар'еры. Пры гэтым варта памятаць, што паўнавартасныя прафесарскія пасады — гэта дацэнт, асацыяваны прафесар і поўны прафесар. Таму асістэнт-прафесар — хутчэй усё ж "асістэнт", цым "прафесар". Праз некалькі гадоў працы і пры выкананні шэрага ўмоў асістэнт-прафесар можа атрымаць павышэнне да дацэнта або асацыяванага прафесара.

На Захадзе для маладых спецыялістаў і навукоўцаў вельмі добра для далейшага кар'ернага росту пачаць працаваць на пасадзе асістэнта-прафесара, асабліва ў вядучых даследчых універсітэтах ЗША, Вялікабрытаніі і, напрыклад, у такіх краінах, як Нідэрланды, Германія, Швейцарыя ці Швецыя. Часта сотні маладых спецыялістаў прэтэндуюць на адну вакантную пасаду асістэнта-прафесара прэстыжнай ВНУ. З-за праблем з фінансаваннем колькасць пасад для штатных супрацоўнікаў няўхільна скарачаецца. Каледжы эканомяць грошы, замяняючы штатных прафесароў (асістэнт-прафесараў ці асацыяваных прафесараў) ад'юнкт-прафесарамі. З улікам гэтых фактаў менш за 20 % выпускнікоў праграм дактарантуры атрымліваюць пасады асістэнт-прафесараў пасля заканчэння адпаведных праграм навучання і абароны дысертацыі.