Атабаска (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Атабаска
англ.: Lake Athabasca
Lake Athabasca, Canada.jpg
Каардынаты: 59°16′00″ пн. ш. 109°27′57″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне

Сцяг Канады Канада

Вышыня над узроўнем мора

213 м

Даўжыня

283 км

Шырыня

50 км

Плошча

7850 км²

Аб'ём

204 км³

Даўжыня берагавой лініі

~1900 км

Найбольшая глыбіня

124 м

Сярэдняя глыбіня

20 м

Плошча вадазбору

274540 км²

Упадаюць

рака Атабаска

Выцякаюць

Нявольніцкая рака

Атабаска (Канада)
Атабаска
Атабаска
Commons-logo.svg Атабаска на Вікісховішчы

Атабаска (англ.: Lake Athabasca) — буйное прэснаводнае возера ў правінцыях Саскачэван і Альберта (Канада), паміж 58° і 60° паўночнай шыраты.

Возера займае плошчу 7850 км², мае найбольшую глыбіню 243 м, гэта найбуйнейшае і найглыбейшае возера ў Альберце і Саскачэване, восьмае па велічыні ў Канадзе. Паўночныя берагі возера высокія і скалістыя, паўднёвыя нізінныя. Вада з возера, выцякаючы праз Нявольніцкую раку і Макензі, трапляе ў Паўночны Ледавіты акіян. Форт-Чыпеўян, найстарэйшае еўрапейскае паселішча ў Альберце, размешчаны на заходнім беразе возера, там дзе на поўнач пачынае цячы Нявольніцкая рака.

Здабыча ўрану і золата на паўночным беразе прывяла да ўзнікнення пасёлка Ураніум-Сіці, у якім пасяліліся горнарабочыя з сем'ямі. Здабыча спынілася ў 1980-х, але паўночнае ўзбярэжжа дагэтуль адчувае неспрыяльны ўплыў забруджвання.

Пясчаныя дзюны, якія прылягаюць да паўднёвага берага — найбуйнейшыя рухомыя пясчаныя дзюны ў свеце паўночней 58°. У 1992годзе дзюны названы «Правінцыйным паркам дзікай прыроды».

У возеры Атабаска насяляе 23 віды рыб, у тым ліку паўночны шчупак, судак, арктычны голец, азёрная стронга[1], у 1961 годзе тут з дапамогай жабернай сеткі з глыбіні была злоўлена стронга з рэкорднай вагай 46,3 кг.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 64. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]