Атавія Пікала
Атавія Пікала | |
---|---|
італ.: Ottavia Piccolo | |
Дата нараджэння | 9 кастрычніка 1949[1] (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса агучвання, тэатральная актрыса, кінаактрыса |
IMDb | ID 0681583 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Атавія Пікала (італ.: Ottavia Piccolo; нар.9 кастрычніка 1949) — італьянская тэле- і кінаактрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 9 кастрычніка 1949 года ў Бальцана, Італія. Першую ролю выканала ў 13 гадоў, сыграўшы ў тэлепастаноўцы аповесці Дастаеўскага «Белыя ночы», рэжысёр — Віторыа Катафаві. Удзельнічала пераважна ў тэлевізійных праектах (серыялы, шоу і інш.), часам здымаючыся і ў кінафільмах. Пасля ролі Лідзіі ў фільме «Серафіна» набыла шырокую папулярнасць у публікі. У 1980-я і 1990-я гады Атавія займалася толькі працай на тэлебачанні. У 2004 годзе адыграла сваю пакуль апошнюю ролю ў кіно (фільм «Tu la conosci Claudia?»). Таксама агучвала прынцэсу Лею ў італьянскай версіі эпапеі «Зорныя войны».
Атрымала некалькі прэстыжных прэмій за ролю Эрсіліі ў фільме Маўра Баланіні «Метэла» (1970 год), у тым ліку Прыз за лепшую жаночую ролю на Канскім кінафестывалі ў 1970 годзе.
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- (1975) «Зора» — Артэнсія Пуліда дэ Алівідадэс (кузіна Мігеля, сяброўка Зора)
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.