Атака

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
«Ил-2 атакуе», савецкія лётчыкі на самалётах Ил-2 атакуюць калону праціўніка, Курская дуга, Варонежскі фронт, 1 ліпеня 1943 года.

Ата́ка (фр.: attaque) — у тактыцы, імклівы і арганізаваны рух войскаў (сіл) супраць непрыяцеля з мэтай збліжэння на дыстанцыю, якая дазваляе яго знішчыць.

Атака — найбольш адказны перыяд наступальнага бою сухапутных войскаў, авіяцыі і ВМФ. Бывае пяхотная, конная, танкавая, паветраная, тарпедная (у марскім баі), ракетная і інш.; па часе правядзення — дзённая і начная, па напрамках — франтальная, флангавая, з тылу. Сухапутныя войскі звычайна атакуюць праціўніка пасля агнявых удараў усімі сродкамі зброі па яго пазіцыях і аб'ектах. Мотастралковыя падраздзяленні могуць атакаваць і на бронетранспарцёрах, не спешваючыся з машын. Паветраная атака — імклівы налёт самалётаў для абстрэлу і бамбардзіроўкі пазіцый і аб'ектаў праціўніка. У марскім баі атака ажыццяўляецца ўсімі родамі ВМФ, у т.л. авіяцыяй, падводнымі лодкамі і скораснымі надводнымі караблямі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (т. 2), ISBN 985-11-0035-8