Як доказы прыводзяць два лічбавыя відэа з гукам, знятыя на экшан-камеру ў розныя дні і ў рознае надвор’е[крыніца?]. Лічбавае відэа раптоўна заканчваецца, а пасля да яго дададзены аналагавыя завады, якіх не магло быць у лічбавым відэаматэрыяле[крыніца?]. Акрамя таго, відэазапісы змяшчаюць гук, які сведчыць, што яны атрыманы не дыстанцыйна, а з запамінальнай прылады, якую знялі з камеры пасля вяртання дрона[крыніца?]. Гэта сведчыць, што беспілотнік выжыў у абодвух палётах, не быў пашкоджаны падчас другога[крыніца?]. Гук матораў у выпадку першага і другога палёту аднолькавы, аднак пры загружанасці дрона хуткасць кручэння рухавікоў мусіць быць вышэй, адпаведна гук мацнейшым і натужнейшым[крыніца?]. Што другі палёт не быў атакай можа сведчыць і тое, што самалёт пакінуў аэрадром праз тры дні[крыніца?]. Самалёт павінен быў прайсці праверку як мінімум тыдзень, перад атрыманнем дазволу на ўзлёт[крыніца?]. Ні адзін з бакоў не зацікаўлены ў расследаванні, ставячы пад сур’ёзныя сумневы меркаваную атаку[крыніца?].