Перайсці да зместу

Атаксія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Атаксія — разлад каардынацыі рухаў, які назіраецца пры некаторых захвораннях нервовай сістэмы[1]. Можа насіць генетычны характар, а таксама развіваецца пры сур’ёзным гіпавітамінозе вітаміна B12 і як следства цэрэбральнага інсульту. Сіла ў канечнасцях можа быць захавана цалкам, аднак рухі становяцца няўклюднымі, недакладнымі, парушаецца іх пераемнасць і паслядоўнасць, раўнавага пры стаянні і хадзе.

Вылучаюць атаксію статычную (парушэнне раўнавагі пры стаянні) і атаксію дынамічную (дыскаардынацыю пры рухах).

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.162