Аталезскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Аталезаўскі сельсавет)
Аталезскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Стаўбцоўскі раён
Уключае населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аталезь
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 28 мая 2013
Насельніцтва (2009) 1 101
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 5

Атале́зскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Аталезь. Плошча сельсавета складала 108 км².

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Аталезаўскі сельсавет у складзе Стаўбцоўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Аталез. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Апечкаўскага сельсавета[1]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аталезь. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шашкоўскага сельсавета[2]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1101 чалавек[3], з іх 92,3 % — беларусы, 3,3 % — палякі, 2,3 % — рускія[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: аграгарадок Аталезь, вёскі Апечкі (Стаўбцоўскі раён), Жаўнеркавічы, Жукаў Барок, Кругліца, Лапкі, Семенчыцы, Тулёнка і хутар Хутар-Барок.

На тэрыторыі сельсавета працавалі два калгасы: «Вясёлка» і «Чырвоны партызан», у 1980 г. яны аб’ядналіся пад агульнай назвай апошняга, а ў 2004 г. калгас «Чырвоны партызан» быў рэфармаваны ў СВК «Жоўты бераг».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области
  3. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  4. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Верхняе Панямонне: альманах лакальнай гісторыі. Вып. 1.. — Мінск: І.П. Логвінаў, 2012. — 154 с. — ISBN 978-983-6991-72-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]